Пошук

26.05.2019 12:12   Падрыхтаваў: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Фота teliostutors.com

З нашага матэрыялу вы даведаецеся, якія значныя падзеі ў гісторыі Касцёла адбываліся напрыканцы мая і на пачатку чэрвеня.

26 мая

  • 451 — Аварайрская бітва паміж армянскімі паўстанцамі-хрысціянамі з сасанідамі-зараастрыйцамі, якія насаджалі сваю рэлігію ў Арменіі. Нягледзячы на паражэнне армянскага войска, бітва завяршылася маральнай перамогай паўстанцаў, якія абаранілі сваё права на вызнаванне хрысціянства
  • 604 — памёр св. Аўгустын Кентэрберыйскі, бэнэдыктынскі манах, першы арцыбіскуп Кентэрберыйскі, святы Каталіцкага Касцёла, якога ўшаноўваюць як святога таксама ў Англіканскай і Праваслаўнай Цэрквах
  • 1478 — нарадзіўся папа Клімэнт VII

28 мая

  • 640 — Севярын стаў Папам
  • 1599 — у Вільні была заключана канфедэрацыя паміж пратэстантамі і праваслаўнымі Рэчы Паспалітай
  • 1982 — Ян Павел II стаў першым Папам, які наведаў з Апостальскім візітам Вялікабрытанію

29 мая

  • 757 — Павел I стаў Папам
  • 1138 — антыпапа Віктар IV падпарадкаваўся папу Інацэнту II
  • 1415 — Сабор у Канстанцыі пазбавіў улады антыпапу Яна XXIII
  • 1439 — нарадзіўся папа Пій III
  • 1580 — за заслугі ў абарону каталіцкай веры і як стымул для далейшых дзеянняў, асабліва супраць туркаў і татараў, папа Грыгорый XIII надаў каралю Рэчы Паспалітай Стэфану Баторыю тытул Fidei Defensor — «Абаронца веры»
  • 1724 — пасля смерці папы Інацэнта XIII новым папам стаў Бэнэдыкт XIII
  • 1954 — папа Пій X быў кананізаваны Піем XII

30 мая

  • 1431 — забіта святая Жанна д’Арк

31 мая

  • 1556 — нарадзіўся Юры Радзівіл, касцёльны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кардынал (памёр 23 студзеня 1600 г.)
  • 1578 — італьянскі археолаг Антоніё Босіа адкрыў у Рыме старажытныя хрысціянскія катакомбы
  • 1653 — папа Інацэнт X у буле Cum occasione асудзіў вучэнне янсенізму — ерэтычнай плыні ў Францыі і Галандыі
  • 1954 — нарадзіўся Уладзіслаў Блін, каталіцкі касцёльны дзеяч, першы біскуп Віцебскай дыяцэзіі
  • 1979 — памёр кс. Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі святар. Прамаўляў казанні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданні. З 1929 быў на місіі ў Францыі, з 1933 — у Бельгіі. З 1957 года жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс Siaŭbit
  • 2007 — Святы Пасад і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты ўсталявалі дыпламатычныя адносіны

1 чэрвеня

  • 1495 — першы пісьмовы ўспамін пра шатландскі віскі, з якога вынікае, што першым вядомым вытворцам гэтага алкагольнага напою быў каталіцкі манах Джон Кор
  • 1846 — памёр Грыгорый XVI, 254-ы Папа (1831–1846 гг.)
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця