Чым гэты тыдзень адзначыўся ў гісторыі Касцёла? Глядзім, чытаем, пазнаём.
13 мая
- 535 — Aгапіт І стаў Папам
- 1618 — асвячэнне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Гродне
- 1655 — нарадзіўся Інацэнт XIII (у свеце П’етро Мікеланджэла дэі Конці; памёр у 1724), 244-ы Папа (1721–1724)
- 1657 — «Шведскі патоп»: шведскае войска захапіла Брэст
- 1497 — папа Аляксандр VI адлучыў ад касцёла Джыроламо Саванаролу
- 1637 — кардынал Рышэлье, памятаючы пра сваіх ворагаў, загадаў закругліць усе кінжалы, якія выкарыстоўваліся для наразання мяса, стварыўшы такім чынам сталовы нож
- 1792 — нарадзіўся Пій IX (у свеце Джавані Марыя, граф Мастаі дэ Ферэцці; памёр у 1878), 255-ы Папа (1846–1878)
- 1992 — Ян Павел II устанавіў Сусветны дзень хворых, які адзначаецца 11 лютага
- 2005 — папа Бэнэдыкт XVI абвясціў аб пачатку працэсу беатыфікацыі Яна Паўла II
14 мая
- 649 — памёр папа Тэадор I
- 964 — памёр папа Ян XII (нарадзіўся ў 937)
- 1097 — першы Крыжовы паход: пачалася аблога Ніцы
- 1572 — Грыгорый XIII стаў Папам
- 1890 — папа Леў XIII ухваліў Кангрэгацыю місіянераў салетынаў
15 мая
- 884 — памёр папа Марын I
- 1891 — папа Леў XIII выдаў першую сацыяльную энцыкліку Rerum Novarum. У гэтым дакуменце, адрасаваным усім біскупам Касцёла, Папа звяртае ўвагу на становішча працоўнага класу і абавязвае працадаўцаў клапаціцца пра дабрабыт рабочых. Пантыфік выказаўся аб падтрымцы правоў рабочых ствараць прафсаюзы, не прымаючы пры гэтым сацыялістычнай ідэалогіі і пацвярджаючы права на прыватную ўласнасць. У энцыкліцы разглядаліся адносіны паміж урадам, бізнесам, рабочымі і Касцёлам.
16 мая
- 1605 — пасля смерці папы Клімэнта VIII і яго наступніка папы Льва XI новым Папам пад імем Павел V абраны Каміло Баргезэ
- 1920 — кананізавана Жанна д’Арк
- 1931 — папа Пій XI заявіў аб несумяшчальнасці сацыялізму з каталіцызмам
17 мая
- 352 — Ліберый стаў Папам
- 884 — Адрыян III стаў Папам
- 1808 — імператар Напалеон I выдаў дэкрэт, які абвясціў, што кіраўнік Каталіцкага Касцёла (Папа) пазбаўляецца свецкай улады, а Рым і ўсе ўладанні Папы далучаюцца да Французскай імперыі
- 1925 — Тэрэза з Лізьё кананізавана Піем XI
18 мая
- 526 — памёр папа Ян I (нар. каля 470)
- 1012 — кардынал Tэафілакт дзі Тускола абраны Папам і прыняў імя Бэнэдыкт VIII
- 1920 — нарадзіўся Караль Вайтыла, з 1978 г. папа Ян Павел II (памёр 2 красавіка 2005 г.)
- 1994 — арцыбіскуп Агостыно Маркетто прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі
- 1986 — папа Ян Павел II абвясціў сваю пятую энцыкліку Dominum et Vivificantem
- 2003 — папа Ян Павел II кананізаваў св. Уршулю Ледухоўскую
19 мая
- 715 — Грыгорый II стаў Папам
- 1296 — памёр святы папа Цэлестын V (нар. у 1215)
- 1611 — нарадзіўся папа Інацэнт XI (памёр 12 жніўня 1689 г.)
- 1769 — Ларэнцо Ганганэллі абраны Папам і прыняў імя Клімэнт XIV