Пошук


Здараецца, што чалавек робіць няправільныя выбары, мы гэта бачым і ніяк не рэагуем. Можа быць, ён робіць гэта не зусім свядома. Калі маленькае дзіця, гуляючыся, бярэ нож, то, без сумнення, бацькі абавязаны імгненна рэагаваць.

Сталеючы, людзі не перастаюць рабіць памылак. Адказнасць за іншых не абмяжоўваецца толькі адказнасцю за блізкую радню. Калі чалавек расце, то «расце» спіс яго бліжніх. Напачатку гэта мама і тата, а потым брат, сястра, суседзі, урач, аднакласнікі, прадавец, знаёмыя… Дапамагаючы іншым пазбягаць паўтарэння памылак, мы аздараўляем сваё асяроддзе.

У першую чаргу трэба адводзіць ад граху тых грэшнікаў, якія належаць да Касцёла. Ім звычайна больш блізкія паняцці «граху» і «віны» ў сферы парушэння не толькі нейкіх рэлігійных норм, а і натуральнага задання чалавека пазбягаць самазнішчэння.

Словазлучэнне «настаўляць грэшнікаў» можа выклікаць у нас вобраз арбітра маральнасці, які пагражае іншым пальцам і гучна кажа: «за гэта ў пекле згарыш». Гэта было б падобна да асуджэння іншага – схаванае ўзвышэнне сябе над тым, хто праявіў слабаць.

Было б важна, настаўляючы, ніколі не забывацца, што, як кажа Пісанне, «усе зграшылі», што мы запрошаны «насіць цяжары адно аднаго» і што «ва ўсім [няхай будзе] любоў». Наш вопыт пераадольвання ўласнага граху падказвае тыя формы, якія прыме наша дапамога іншым: паказаць прыгажосць дабра, заахвоціць не зацыклівацца на мінулым і нагадаць, што Бог міласэрны.

Кс. Кірыл Бардонаў

Усе матэрыялы пра ўчынкі міласэрнасці тут >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .