Пошук

11.03.2019 14:03   Тэкст: Кс. Аляксандр Улас / Catholic.by
Фота:gigaom.com

Чым гэты тыдзень адзначыўся ў гісторыі Касцёла? Глядзім, чытаем, пазнаём.

11 сакавіка

  • 1513 — Леў Х стаў Папам
  • 1911 — нарадзіўся а. Леў Гарошка: беларускі рэлігійны дзеяч, грэка-каталіцкі святар, педагог, культуролаг, пісьменнік і публіцыст

12 сакавіка

  • 515 г. да н.э. — у Ерузалеме завершана будаўніцтва Другой святыні
  • 1088 —Урбан II стаў Папам
  • 1229 — войска крыжакоў заняло Ерузалем
  • 2000 — папа Ян Павел II падчас св. Імшы ў ватыканскай базыліцы св. Пятра папрасіў прабачэння за правіны Каталіцкага Касцёла ў адносінах да паслядоўнікаў іншых рэлігій
  • 2013 — пачатак канклава, які быў скліканы пасля адстаўкі папы Бэнэдыкта XVI

13 сакавіка

  • 483 — Фэлікс III быў абраны Папам
  • 1615 — нарадзіўся папа Інацэнт XII
  • 1825 — папа Леў XII выдаў энцыкліку Quo graviora з асуджэннем масонства
  • 2013 — Францішак быў абраны Папам

14 сакавіка

  • 1800 — Пій VII быў абраны Папам
  • 1937 — папа Пій XI выдаў энцыкліку Mit brennender Sorge пра становішча Касцёла ў нацысцкай Германіі з асуджэннем нацыянал-сацыялізму

15 сакавіка

  • 597 г. да н.э. — войска цара Набухаданосара захапіла Ерузалем
  • 752 — памёр папа Захарый, святы
  • 1990 — Савецкі Саюз і Ватыкан устанавілі дыпламатычныя адносіны

17 сакавіка

  • 432 — паводле падання, памёр св. Патрык
  • 1420 — падчас пасяджэння польскага сейму ў Вроцлаве была абвешчана була папы Марціна V, якая загадвала католікам арганізаваць крыжовы паход супраць гусітаў
  • 2000 — папа Ян Павел II зрабіў апошні запіс у сваім тэстаменце
Абноўлена 11.03.2019 14:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа