Пошук

фота: http://www.praga2.c-nami.ru

Партал Catholic.by працягвае знаёміць вас з падзеямі мінулых гадоў, якія адбыліся ў гісторыі Касцёла на гэтым тыдні.

3 сакавіка

  • 116 — памёр папа Аляксандр І
  • 1067 — адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча — Усяслава Чарадзея. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спалены, гараджане забіты або выведзены ў палон.
  • 1298 — папа Баніфацый VIII выдаў кананічнае права Liber sextus («Шостая кніга»)
  • 1431 — кардынал Габрыэле Кандульмара быў абраны Папам і прыняў імя Яўген IV

4 сакавіка

  • 561 — памёр папа Пелагій I
  • 1484 — памёр св. Казімір, пры жыцці — намеснік вялікага Вялікага князя Літоўскага; святы заступнік Літвы і Беларусі (нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г.)
  • 1678 — нарадзіўся Антоніё Вівальдзі, каталіцкі святар, вялікі кампазітар эпохі барока (памёр 1741)
  • 1890 — нарадзіўся Язэп Германовіч, каталіцкі святар усходняга абраду, беларускі пісьменнік, паэт і публіцыст Вінцук Адважны (памёр 26 снежня 1978 г.)

5 сакавіка

  • 254 — памёр папа Люцый, святы
  • 1605 — памёр папа Клімэнт VIII

6 сакавіка

  • 1447 — кардынал Тамасо Парэнтучэллі быў абраны Папам і прыняў імя Мікалай V
  • 1475 — нарадзіўся Мікеланджэло Буанароцці, скульптар, мастак і архітэктар часу Адраджэння
  • 1642 — папа Урбан VIII асудзіў тэзісы фламандскага біскупа Янсэна, абвясціўшы іх ерассю
  • 1924 — у Ватыкане усталяваны першы радыёпрыёмнік
  • 1979 — папа Ян Павел II пачаў пісаць свой запавет

7 сакавіка

  • 321 — рымскі імператар Канстанцін Вялікі выдаў указ аб абвяшчэнні нядзелі (dies Solis — дня сонца) выхадным днём. У гэты дзень забаранялася праца ў рамёствах і гандлі, але адначасова была дазволена праца ў сельскай гаспадарцы. Указ змяніў таксама працягласць тыдня (да гэтага ў тыдні было 8 дзён) і зацвердзіў хрысціянскі звычай святкавання першага дня тыдня ў нядзелю
  • 1274 — памёр святы Тамаш Аквінскі, сярэднявечны філосаф і тэолаг (нар. ~1225/1226)
  • 1530 — папа Клімэнт VII адмовіў англійскаму каралю Генрыху VIII у праве на развод, што падштурхнула караля да стварэння Англіканскай Царквы
  • 1693 — нарадзіўся папа Клімэнт XIII
  • 1724 — памёр папа Інацэнт XIII
  • 1768 — па дамове паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай на тэрыторыі апошняй былі зраўнаваны ў правах праваслаўныя і католікі

8 сакавіка

  • 1144 — памёр папа Цэлестын II
  • 1144 — Джэрардо Качанэмічы быў абраны Папам і прыняў імя Люцый II
  • 1495 — нарадзіўся св. Ян Божы, заснавальнік ордэна братоў гаспітальераў (памёр 1550)

9 сакавіка

  • 1009 — забіты Бруна Кверфурцкі (св. Бруна Баніфацый), хрысціянскі місіянер на мяжы Літвы і Расіі, прылічаны да святых (нар. 974)
  • 1074 — папа Рыгор VII наклаў кару суспенсы на ўсіх святароў, якія ўступілі ў шлюб
  • 1309 — папа Клімэнт V пасяліўся ў дамініканскім кляштары ў Авіньёне (Францыя), дзе рэзідэнцыя Папаў знаходзілася да 1377 года
  • 1568 — нарадзіўся св. Луіджы (Алаізій) Ганзага, італьянскі езуіт (памёр у 1591 г.)
  • 1838 — памёр Язафат Булгак, грэка-каталіцкі царкоўны дзеяч (нарадзіўся 20 красавіка 1758 г.)
  • 1857 — памёр св. Дамінік Савіё (нарадзіўся ў 1842 г.)

10 сакавіка

  • 483 – памёр папа Сімпліцый, святы
  • 1045 — папа Бэнэдыкт IX пасля выгнання папы Сільвестра III у другі раз заняў папскі пасад
  • 1208 — папа Інацэнт III заклікаў да крыжовага паходу супраць альбігойцаў
  • 1791 — папа Пій VI асудзіў французскую канстытуцыю грамадзянскага духавенства
  • 1987 — у Ватыкане апублікавана «Памятка пра вытокі чалавечага жыцця і велічы дзетанараджэння: адказы на некаторыя пытанні сённяшняга дня», у якім асуджаныя метады экстракарпаральнага апладнення і ўтрымліваліся заклікі забараніць эксперыменты з жывымі эмбрыёнамі чалавека

 

Абноўлена 06.03.2019 16:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа