24 лютага — пяцьдзясят пяты дзень года па Грыгарыянскім календары. Даведаемся, што адбылося ў гісторыі Касцёла на працягу тыдня, які распачаўся ў гэты дзень.
24 лютага
- 303 — рымскі імператар Дыяклетыян выдаў указ, які забараняў практыкаванне хрысціянскай рэлігіі
- 1530 — папа Клімэнт VII каранаваў Карла V імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1536 — нарадзіўся папа Клімэнт VIII
- 1582 — папа Грыгорый XIII булай Inter gravissimas абвясціў аб рэфармаванні летазлічэння і ўвядзенні Грыгарыянскага календара, які сёння выкарыстоўваецца ў большасці краін свету
25 лютага
- 1570 — папа Пій V выдаў булу Regnans in Excelsis, экскамунікаваўшы англійскую каралеву Лізавету I
26 лютага
- 1821 — нарадзіўся Аляксандр Гінтоўт-Дзевалтоўскі, каталіцкі арцыбіскуп Магілёўскі (памёр 1889)
- 1893 — нарадзіўся Язэп Гайлевіч, каталіцкі святар, дзеяч беларускага руху ў Латвіі (памёр 18 кастрычніка 1971 г.)
27 лютага
- 272 — нарадзіўся Канстанцін Вялікі, рымскі імператар (памёр 337)
- 380 — імператары Тэадозій I, Грацыян і Валентыніян II выдалі эдыкт, у якім сапраўдным хрысціянствам прызнавалася толькі вучэнне, абвешчанае Нікейскім саборам. Усе іншыя плыні, якія не прызнавалі Хрыста Богам, перадусім арыянства, абвяшчаліся ерасямі і ім забаранялася называцца Касцёламі ці Цэрквамі. Пра іншыя рэлігіі ў эдыкце нічога не было сказана, але фактычна хрысціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй
28 лютага
- 870 — на VIII Сусветнам Саборы ў Канстанцінопалі быў экскамунікаванны і адлучаны ад Касцёла патрыярх Фоцій. Спынілася «схізма Фоція», якая працягвалася з 863 г.
- 1066 — адкрылася каталіцкае Вестмінстэрскае абацтва ў Англіі
- 1956 — адышоў да Пана Карло Ньёкі, італьянскі каталіцкі святар, благаслаўлёны (нарадзіўся ў 1902 г.)
Святар памёр ад раку ў лютым 1956 года. Перад смерцю ён вырашыў аддаць сваю рагавіцу вока для перасадкі двум сляпым дзецям (гэта была першая падобная аперацыя ў гісторыі італьянскай медыцыны). Гэтае рашэнне выклікала спрэчкі ў сувязі з тым, што донарства ў той час не рэгулявалася ў італьянскай прававой сістэме, а каталіцкая дактрына таксама яшчэ не выпрацавала пазіцыю па гэтым пытанні. Пачынанне бл. Карло Ньёкі аказала значны ўплыў на прыняцце італьянскім парламентам закона, які рэгулюе трансплантацыю органаў. Грамадскае прызнанне за гэты ўчынак таксама выказаў папа Пій XII, такім чынам упершыню абвясціўшы аб падтрымцы Каталіцкім Касцёлам трансплантацыі. - 2013 — папа Бэнэдыкт XVI па ўласным рашэнні дабравольна пакінуў пасад святога Пятра. Папярэдні выпадак дабравольнага сыходу Папы меў месца ў 1415 г., калі ад папскага пасаду адрокся Грыгорый XII
1 сакавіка
- 492 — памёр папа Фэлікс III і абраны новы папа — Гелазій
- 705 — абраны папа Ян VII
- 965 — памёр папа Леў VIII
- 1420 — папа Марцін V заклікаў хрысціян да крыжовых паходаў супраць гусітаў
- 1767 — выгнанне ордэна езуітаў з Іспаніі каралём Карлам III
2 сакавіка
- 1431 — распачаўся першы з канца вялікай схізмы канклаў, падчас якога быў абраны папа Яўген IV
- 1459 — нарадзіўся Адрыян VI, папа рымскі (памёр 14 верасня 1523 г.)
- 1810 — нарадзіўся папа Леў XIII (Вічэнцо Джаакіно Рафаэле Луіджы, граф Печчы, 256-ы Папа: 1878–1903 гг.).
- 1896 — нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец (памёр 1941)
- 1939 — пачатак пантыфікату папы Пія XII
3 сакавіка
- 116 — памёр папа Аляксандр І
- 1298 — папа Баніфацый VIII выдаў кананічнае права Liber sextus («Шостая кніга»)
- 1431 — кардынал Габрыэле Кандульмара быў абраны Папам і прыняў імя Яўген IV