Днямі на афіцыйным youtube-канале с. Крысціны Скучыі быў прэзентаваны яе новы кліп «Blessed Be Your Name». Кліп стаў другой відэапрацай з дэбютнага альбома «Sister Сristina», выпушчанага 11 лістапада 2014 года.
26-гадовая ўршулянка пасля перамогі ў італьянскім тэлепраекце «Голас» падпісала кантракт з гуказапісваючай кампаніяй «Universal Music Group» — адной з найбольш уплывовых лэйблаў свету.
Альбом спявачкі сёння дасяжны на itunes і amazon. Большасць песень сярод 12 запісаных кампазіцый складаюць кавер-версіі на творы іншых выканаўцаў.
У прыватнасці, сваё прачытанне спявачка дае песням Джэсі Джэй, Алішы Кіс, Томаса Пэці, Сіндзі Лопер, Мэта Рэдмана, гурта Keane і інш.
Сярод прэзентаваных кампазіцый і дзве новыя песні — Fallin’ free і L’amore vincerà.
1 | Try |
2 | Fallin’ free |
3 | Like a Virgin |
4 | Somewhere Only We Know |
5 | Blessed Be Your Name |
6 | Fix You |
7 | No One |
8 | I Surrender |
9 | True Colors |
10 | Price Tag |
11 | Perto, Longe Ou Depois (Ordinary World) |
12 | L'Amore Vincerà |
Новы відэакліп сястры Крысціны зняты на песню «Blessed Be Your Name» брытанскага спевака Мэта Рэдмана, вядомага сваёй хрысціянскай пазіцыяй. Гэтая ж песня ёсць і ў рэпертуары гурта Newsboys.
«Кожнае Тваё благаслаўленне я вярну з паклонам. Калі згусціцца змрок, Пане, я ўсё роўна скажу: Благаслаўлёнае Імя Пана, Благаслаўлёнае Імя Тваё», — гаворыцца ў песні.
Відэакліп зняты ў стылістыцы, падобнай да папярэдняй працы спявачкі — кліпа на песню Мадонны «Like a Vіrgin». Відэа вылучае мяккасць светаценю і рознапланавасць работы аператараў. Песня «Blessed Be Your Name» стала працягам хрысціянскай тэмы ў творчасці спявачкі.
Яшчэ адна песня спявачкі «Tru Colors» нядаўна была прэзентаваная падчас здымак Helene Fischer Show 2014, дзе сястра Крысціна выканала яе сумесна з папулярнай нямецкай спявачкай Хэленай Фішар.
Першапачаткова песня «Tru Colors» знаходзілася ў рэпертуары амерыканскай спявачкі Сіндзі Лопер, якая ў 1986 годзе выпусціла нават аднайменны дыск з гэтай кампазіцыяй.
«У
свеце, поўным людзей, ты можаш згубіць сябе, і цемра ўнутры цябе можа
прымусіць адчуваць нікчэмным, — кажуць радкі песні. — Але я бачу цябе
сапраўднага, унутры ты зіхаціш, я бачу цябе сапраўднага, і таму я люблю
цябе, не бойся паказаць сябе сапраўднага, ты такі ж прыгожы, як
вясёлка».
Ілья Лапато