Пошук

04.11.2018 00:41   Фота: Віталій Палінеўскі / Catholic.by

Хрысціянскія могілкі — гэта месца рэлігійнага культу. Гэта не толькі месца духоўнай сустрэчы з памерлымі блізкімі, але перадусім месца сустрэчы з Богам, для якога ўсе жывыя, бо Ён не ёсць Богам мёртвых, а Богам жывых.

Традыцыйнае ў лістападзе наведванне могілак, дзе пахаваныя памерлыя блізкія, кожны перажывае па-свойму. Найстарэйшы супрацоўнік партала Catholic.by Віталій Палінеўскі на пачатку лістапада наведаў могілкі ў родных мясцінах — у пасёлку Гарадзея і вёсцы Макашы Нясвіжскага раёна. Яго думкі і пачуцці знайшлі адлюстраванне ў фотаздымках, якія ён суправадзіў кароткімі подпісамі.

На гарадзейскіх могілках заўсёды рух.

На гарадзейскіх могілках заўсёды рух.

Месца, дзе пахаваны бацька, знайду і з завязанымі вачыма, але магілы некаторых іншых родных кожны раз даводзіцца шукаць.

Месца, дзе пахаваны бацька, знайду і з завязанымі вачыма, але магілы некаторых іншых родных кожны раз даводзіцца шукаць.

Сумная восень. Помнікі нагадваюць аб вечным. Але… дзе крыжы?

Сумная восень. Помнікі нагадваюць аб вечным. Але… дзе крыжы?

Тут іх няма. Штучныя кветкі, тоны нержавейкі, чорны граніт. Сапраўднае «мёртвае царства». Праз поле з боку чыгункі з гукаўзмацняльнікаў далятае нейкая неймаверная папса. Прыглушаная туманам, быццам з таго свету, стварае адчуванне чагосьці нерэальнага.

А вось і крыжы. Часцей выгравіраваныя на камені.

А вось і крыжы. Часцей выгравіраваныя на камені.

Стагоддзе камсамола ці іншая трасца як рэха бязбожнага мінулага нагадвае аб сабе.

Стагоддзе камсамола ці іншая трасца як рэха бязбожнага мінулага нагадвае пра сябе.

На горцы руіны і занядбанне. А вось дагледжаны ўчастак.

На горцы руіны і занядбанне. А вось дагледжаны ўчастак.

Раптам незвычайная магіла. Можа, тут пахаванае дзіця? Здаецца, ёсць у запасе яшчэ адна знічка.

Раптам незвычайная магіла. Можа, тут пахаванае дзіця? Здаецца, ёсць у запасе яшчэ адна знічка.

Пойдзе дождж, разальюцца рэкі, падзьмуць вятры: што выстаіць, хто вытрывае?..

Пойдзе дождж, разальюцца рэкі, падзьмуць вятры: што выстаіць, хто вытрывае?..

Нарэшце. Гэта надзея.

Нарэшце. Гэта надзея.

А на вясковых могілках у Макашах зусім іншае адчуванне.

А на вясковых могілках у Макашах зусім іншае адчуванне.

Могілкі знаходзяцца ў самым цэнтры вёскі, але не навяваюць ні тугі, ані змроку. Яны проста частка жыцця.

Могілкі знаходзяцца ў самым цэнтры вёскі, але не навяваюць ні тугі, ані змроку. Яны проста частка жыцця.

Вясна і восень, жыццё і смерць. Усё побач.

Вясна і восень, жыццё і смерць. Усё побач.

Дзіўная цётка з катом і сабакам ходзіць ад магілы да магілы, размаўляе з памерлымі: «Вітай Косця, вітай, вітай, вітай. Вітай Рэнечка, вітай, вітай…» Цётка пайшла далей, а кот пачакае яе тут.

Дзіўная цётка з катом і сабакам ходзіць ад магілы да магілы, размаўляе з памерлымі: «Вітай, Косця, вітай, вітай, вітай. Вітай, Рэнечка, вітай, вітай…» Цётка пайшла далей, а кот пачакае яе тут.

Адноўлены помнік па дзеду і бабулі. Вечны адпачынак дай ім, Пане.

Адноўлены помнік па дзеду і бабулі. Вечны адпачынак дай ім, Пане.

А святло вечнае няхай ім свеціць...

А святло вечнае няхай ім свеціць...

+++

Абноўлена 02.11.2019 23:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа