Пошук

18.05.2013 00:00  

Шчаслівыя сужэнствы — найважнейшае ў жыцці. Яны даюць чалавеку радасць, адчуванне сэнсу, бяспекі і цяпла. Менавіта дзякуючы гэтаму мы адчуваем сябе больш здаровымі і маладымі. Добрыя адносіны з’яўляюцца чымсьці вельмі каштоўным, што трэба ахоўваць і аб чым трэба клапаціцца.

Далікатны, пастаянны клопат пра якасць сужэнства, гарманічныя прапорцыі паміж даваннем і браннем і супольная з абодвух бакоў любоў да жыцця з’яўляюцца крыніцай шчасця.

Гэтае шчасце з’яўляецца шчасцем ціхім. Па сутнасці, гаворка не толькі пра любоў да другой асобы, але таксама да іншых людзей, да жыцця ўвогуле. Гэта пачуццё далёкае ад дасканаласці, далёкае таксама ад павярхоўнасці і прамінальнасці.

Гэта пачуццё той ціхай, радаснай інтымнасці ў свеце, які набірае ўсё большую хуткасць і не пакідае для любові шмат месца. Аднак мы не зведаем гэтага пачуцця, калі будзем жадаць усё больш імклівага жыцця і большых дасягненняў; калі ўвесь час будзем параўноўваць тое, што здабылі, з тым, што маглі яшчэ асягнуць, альбо з тым, што больш моднае; калі маем высокія патрабаванні, якія не дазваляюць з цярпеннем ставіцца да малых слабасцяў і дробных памылак.

Чым больш мы будзем у згодзе з сабою, прымаючы саміх сябе, тым большым будзе нашае разуменне іншых людзей, іх моцных і слабых бакоў. Тады будзем аказваць ім прызнанне, якое яны заслугоўваюць, бо самі будзем мець адпаведнае пачуццё ўласнай вартасці, і іншыя людзі не будуць нам патрэбны як аб’екты праекцыі нашых слабасцяў.

Бо калі нам удасца стаць перад сабою ў праўдзе і ўбачыць, на чым засноўваецца наш уклад у будаванне адносін з іншымі людзьмі, тады з’явіцца шанс, што мы будзем жыць сапраўды шчасліва.

Чым часцей мы будзем задумвацца над тым, што самі ўносім у наш саюз, тым глыбей будзем яго разумець і тым больш наблізімся да нашай уласнай тоеснасці, жыцця і сусвету. Гэта прывядзе да таго, што ў нас хутка народзіцца пастава ўдзячнасці, а яна зробіць магчымымі сардэчныя, глыбокія адносіны з нашым атачэннем.

Паводле deon.pl

(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа