Пошук

27.07.2011 17:46  

Па афіцыйным даным, на 1000 шлюбаў у Беларусі ў студзені-красавіку 2011 г. прыходзілася 635 разводаў. Аднак ці знікаюць сямейныя праблемы пасля разводу сужэнцаў? Ці дае шчасце свабода адно ад аднаго? Ці ведаеце вы пра небяспечныя наступствы разводу?


Небяспечныя наступствы разводу

Развод з’яўляецца моцным эмацыйным перажываннем. У псіхалогіі ён трактуецца як адно з найбольш стрэсавых жыццёвых здарэнняў. Гэта вынікае з некалькіх крыніц: разрываюцца сямейныя і сяброўскія сувязі, прыходзіць самота. Гэта суправаджаецца пачуццём віны і жалю, страху, ламаецца прывычны стыль жыцця. Часта гэта звязана з пагаршэннем бытавых умоваў.

Даследаванні паказваюць, што стрэс, звязаны з распадам сужэнства і сям’і, вядзе і да шматлікіх праблем са здароўем. Аказваецца, што разведзеныя асобы (у параўнанні з тымі, хто жыве ў сужэнстве) часцей перажываюць саматычныя захворванні, часцей трапляюць у бальніцы, у алкагольную залежнасць або пачынаюць злоўжываць спіртнымі напоямі. Больш часта таксама ўзнікаюць псіхічныя і эмацыйныя парушэнні.

Разбіццё сужэнства ўскладняе або ўвогуле робіць немагчымым рэалізацыю асноўных функцый сям’і. Сур’ёзным негатыўным наступствам разводу сужэнцаў з’яўляецца пагроза для дабра і інтарэсаў малалетніх дзяцей. Развод бацькоў можа «паралізаваць» дзіця, выклікаць пасіўнасць, апатыю, ізаляцыю ад равеснікаў і дарослых, а часам і бунт або пачуццё антыпатыі да бацькоў. Здараецца, што дзіця перастае лічыцца з меркаваннем бацькоў, з іх патрабаваннямі і забаронамі.


Драма разбітай сям’і

Разбітыя сем’і знаходзяцца ў даволі спецыфічнай сітуацыі. Гэта не тая сітуацыя, у якой бацькі або маці ўвогуле няма. Бацькі ёсць, але паасобку. Гэты факт стварае даволі складаныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Некаторыя маці спрабуюць выключыць з гэтых адносін бацьку. І гэта здараецца не толькі ў тых выпадках, калі той праяўляў насілле да членаў сям’і. Здараецца, што бацькі вядуць свайго роду вайну за дзіця толькі дзеля таго, каб адпомсціць адно аднаму за зведаныя крыўды і расчараванне.

Новы ж саюз нясе новыя праблемы. У новым сужэнстве часта назіраецца аслабленне цікаўнасці да дзіцяці ад першага сужэнства. Дарослыя дзеці разведзеных бацькоў зведваюць шмат праблем у адносінах у новазаснаваных сем’ях, часта сустракаюцца з клопатамі пры прыняцці рашэння стварыць уласную сям’ю.

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы
Антонія Шыманскага, КАІ

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця