Пошук


Ёсць у літургічным годзе звычайны перыяд, і ўсе нядзелі ў ім — «звычайныя». Але кожная святая Імша — падзея, і на сённяшнюю літургію, у дзень нараджэння маёй дачушкі, калі я думала асабліва памаліцца за сваю ўжо 6-гадовую гарэзніцу, пачула нечаканы ўрывак з Евангелля Мк 3, 20–35: «Ён сказаў ім у адказ: „Хто маці Мая..?“». Пытанне, разважанне ці запрашэнне, а можа — перасцярога? Здаецца, усе вакол ведалі, ніхто не задаваўся пытаннем, хто маці Езуса. Тады Ён спытаўся сам, толькі не ў сябе, а ў нас...

«Хто будзе выконваць волю Божую», — просты, ясны адказ, які слепіць вочы сваёй яскравасцю. Калі маці прапануе дзіцяці нешта супрацьлеглае Божай волі, яна ўжо яму не маці.

А як жа нюансы, жыццёвыя абставіны, цяжкае дзяцінства самой маці і яе «цацкі, прыбітыя да падлогі»? Насамрэч, не да жартаў, бо як нельга быць «крышачку цяжарнай», так і маці — альбо ты ёсць, альбо не.

Але ж мы, заблуканыя маці, дзякуй Богу, вяртаемся да волі Божай, бо нічога не здольныя без Яго зрабіць. Нават убачыць сваё дзіця. І стаім звонку, паглыбіўшыся ў свае апраўданні. Так, вяртаюцца не толькі марнатраўныя дзеці, але й бацькі. І тады нават не нарадзіўшы — усынаўляюць, нават не маючы братоў і сясцер ва ўласнай сям’і — знаходзяць іх па ўсім свеце... Гэта ўжо не перасцярога, але цудоўнае абяцанне.

Дай, Божа, быць мне маці сваім дзецям!.. — такой была мая просьба.

Тэрэса Клімовіч

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.