Пошук

06.04.2018 09:38   Кс. Валдзіс Дрыксна / Catholic.by

Аляксандра зацікавіла наступнае пытанне. У першым разделе Кнігі Быцця падрабязна апісваецца стварэнне свету Богам. Далей (пар Быц 2, 2-3) чытаем: «І дабраславіў Бог сёмы дзень і асвяціў яго; бо ў той дзень спачыў ад усіх дзеяў Сваіх, якія Бог тварыў і ствараў».

Пазней, калі Бог прамаўляе да Майсея (пар Зых 20, 8-11) мы даведваемся, што сёмы дзень — гэта дзень суботні, які народ абраны павінен шанаваць. Вядома, што асобныя краіны адлічваюць пачатак тыдня з нядзелі і тады ўсё зразумела. З чым звязана, што ў нашай традыцыі мы святкуем сёмы дзень ў нядзелю?

Адказвае кс. Валдзіс Дрыксна:

Дарагі Саша, справа тут простая. Няпраўда, што для хрысціян нядзеля з’яўляецца сёмым днём тыдня. Якраз нядзеля і ёсць першым днём тыдня.

Возьмем Еванглелле ад Яна (пар Ян 20, 1), дзе напісана дакладна: «А ў першы дзень тыдня на досвітку, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да магілы Марыя Магдалена і ўбачыла, што камень адвалены ад магілы».


Хрысціянін ведае, што нядзеля з’яўляецца першым днём тыдня. Хрысціяне святкуюць Уваскрасенне Пана, якое прыпадае на першы дзень тыдня, не адпачынак Шабату, а Пасху. Калі ж прымаем удзел у нядзельнай Эўхарыстыі, і калі слухаем уважліва словы святара, то можам згадаць такія словы:

«Таму мы стаім перад Табою, злучаныя з усім Касцёлам, адзначаючы першы дзень тыдня, у якім Езус Хрыстус уваскрос і спаслаў на апосталаў Духа Святога...».

 

Ксёндз Валдзіс Дрыксна, святар Ліепайскай дыяцэзіі (Латвія), дактарант Інстытута Біблейскіх Навук Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ.

Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас director@catholic.by. У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі».

Абноўлена 08.04.2018 15:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.