Пошук

14.02.2018 12:40   Беларускі святар / Catholic.by

Сёлета асаблівы Вялікі пост. Яго асаблівасць перш за ўсё ў тым, што ён распачынаецца 14 лютага, калі з усіх бакоў нам кажуць пра любоў, пра каханне. А Вялікдзень мы будзем адзначаць 1 красавіка — у «свята дурняў», дзень жартаў і падманаў, дзень «паўсюднага фэйку».

У сённяшняй культуры дзень св. Валянціна цалкам «камерцыялізаваны» і спрафанаваны спажывецтвам, а 1 красавіка часам становіцца прычынай здзекаў.

Для хрысціяніна ж з першага дня посту стаіць пытанне: ці мая любоў сапраўдная таксама, як любоў Бога, які стаў чалавекам, каб для мяне цярпець, памерці і ўваскрэснуць?

Ад кожнага з нас залежыць, ці 1 красавіка заклік «Хрыстус уваскрос!» не будзе гучаць як чарговы фэйк.

Абноўлена 14.02.2018 14:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.