Пошук

08.09.2015 00:00  

Мінулым разам мы пачалі размаўляць пра важнасць прабачэння і прыняцця недасканаласцяў цела, як свайго ўласнага, так і цела абранніка. Пакуль мы не прабачым сабе ўласныя недасканаласці і не прабачым іх іншаму, не зможам учыніць з сябе сапраўднага дару.

Наша цела нібыта “апавядае” пра нас, апавядае пра тое, якімі асобамі мы з’яўляемся, і менавіта дзякуючы гэтай непаўторнасці наш дар становіцца каштоўным. Мы атрымалі цела ў дар, каб мець магчымасць падарыць яго іншаму чалавеку. Гэта, аднак, немагчыма зрабіць без прыняцця яго такім, якое яно ёсць. Сапраўды, у сужэнстве дар асобаў выражаецца праз дар целаў. Неабходна прыняць той факт, што я маю цела, а не з’яўлюся чыстым духам, прадвызначаным для платанічнага, духоўнага кахання. Падобныя спакусы нарадзілі ў Касцёле шмат ерасяў, якія існавалі ў сярэднявеччы.

Святы Ян Павел ІІ падкрэсліваў, што падобныя меркаванні прыводзяць да адмаўлення каштоўнасці сексуальных адносінаў паміж асобамі, прыніжэння асаблівых рысаў, характэрных выключна мужчыну або жанчыне, прыводзяць да пэўнай “талерантнасці” ў адносінах да сексуальнай сферы, абумоўленай успрыняццем яе выключна ў пракрэатыўным ключы. У сваю чаргу, чалавечае цела павінна служыць еднасці паміж асобамі. “Маніхейскі спосаб погляду і адносін да чалавечага цела і сексуальнасці абсалютна чужы Евангеллю”, - казаў Ян Павел ІІ падчас адной са сваіх аўдыенцыі.

Прыняцце менавіта свайго цела менавіта такім, якім яго падарыў нам Бог, з усімі яго недасканаласцямі, дазваляе нам удзельнічаць у дары. Фундаментальна важным, у дадзеным кантэксце, з’яўляецца прабачэнне яго недахопаў, якое павінна весці да прымірэння з самім сабой. Немагчыма дарыць сябе ва ўласным целе, не любячы яго.

Акрамя таго, важна прыняць цела іншага чалавека, менавіта такім, якое яно з’яўляецца, і быць здольным прабачыць яго недасканаласці. Сёння гэта становіцца асабліва складана, таму што з усіх бакоў, пра СМІ і вулічную рэкламу, навязваюцца ідэалізаваныя вобразы чалавечых целаў. У медыя пастаянна прысутнічаюць целы, якія здаюцца нам дасканалымі. Яны спакушаюць параўноўваць наша цела або цела нашага каханага з гэтымі ідэальнымі архетыпамі (і вельмі рэдка на нашу карысць) – падштурхоўваючы станавіцца падобнымі да іх. Вядома, што гэта бессэнсоўна. У першую чаргу таму, што большасць целаў, прадстаўленых у СМІ ці ў рэкламе, несапраўдныя, але “ўпрыгожаныя” з дапамогай сучасных віртуальных тэхналогій. Па-другое, імкненне наследаваць гэтыя ідэалы вядзе да страты асабовасці.

Наша цела, такое, якое ёсць, кажа, кім мы на самой справе з’яўляемся, і такім мы пакліканы яго прымаць і любіць. Мы з’яўляемся нашым целам настолькі, наколькі з’яўляемся нашай душой. Гэта, канешне, ні ў якім разе не азначае, што неабходна занядбаць клопат аб уласным целе і не выпраўляць яго недахопы.

Але ўсё гэта трэба рабіць з пачуццём меры, разважлівасці і нават гумарам. Добры макіяж можа толькі падкрэсліць прыгажосць валасоў ці колеру вачэй; добра падабраная вопратка можа схаваць недахопы фігуры; кантактныя лінзы часам могуць пасаваць больш за акуляры.

Усё гэта здарова і нармальна ў той меры, у якой дапамагае больш любіць цела, якое павінна стаць дарам для іншага чалавека. Такім самым чынам важна глядзець і на цела бліжняга. Важна бачыць у яго пэўных “недасканаласцях” унікалькансць і прыгажосць. Гэта знак сапраўднай сталасці любові. Наш позірк на цела іншага павінен адбывацца пад вачыма Божымі. Выхаванне позірку з’яўляецца фундаментальным у любові, таму што дазваляе бачыць іншага чалавека ў якасці сапраўднага дару. Гледзячы “выхаванымі” вачыма на цела жонкі, пазначанае слядамі нядаўняй цяжарнасці, мы ніколі не будзем іх бачыць у якасці дэфектаў, але ў якасці закліку да ўдзячнасці за дар, які яны азначаюць. Маршчыны на твары мужа ніколі не будуць прычынай расчаравання, але заклікам да захаплення яго жыццём, пражытым ахвярна. Сужонкі павінны навучыцца глядзець на ўласнае цела не праз люстэрка, але праз позірк іншага, здольны захапляцца ўнікальнай прыгажосцю, непараўнальнай ні з якой іншай. Толькі позірк асобы, якая нас любіць, можа абудзіць нашу сапраўдную прыгажосць.

Аляксандр Панчанка

Абноўлена 05.06.2017 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця