Пошук

08.04.2015 00:00  

  

Перадсужэнская чысціня дапамагае фарміраванню і захаванню добрых адносін з бацькамі будучага сужэнца. Устрыманне ад сексуальнай блізкасці робіць асобаў больш свабоднымі ў адносінах да самаго перыяду заручынаў – дазваляе прасцей спыніць адносіны з чалавекам, калі зразумееш, што «гэта не тваё».

Чысціня дапамагае сталенню ў бескарыслівай любові, насуперак эгаізму і жаданню атрымліваць фізічнае задавальненне ад адносінаў. Устрыманне ад сексуальнай блізкасці памяньшае рызыку сутыкнуцца з фізічнымі або вербальным насіллем; спрыяе крэатыўнасці ў адносінах; дазваляе адчуваць сябе лепш як асобы і, нарэшце, павялічвае шансы на тое, што будучае сужэнства будзе па-сапраўднаму трывалым, добрым і шчаслівым.

Хто ж з бацькоў не жадае такога шчасця для ўласных дзяцей? Канешне, кожны гэтага вельмі жадае. Таму перад бацькамі стаіць задача дапамагчы сваім дзецям разабрацца ў пытаннях, якія тычыцца сексуальнасці, кахання і адносін з супрацьлеглым полам. Вучыць дзяцей гэтым аспектам жыцця – скаладанае і патрабуючае заданне. Адначасова яно з’яўляецца цудоўнай магчымасцю для таго, каб кіраваць жыццём уласнай сям’і і ўзбагачаць яго штодзённасць. Бацькі – гэта першыя і галоўныя настаўнікі сваіх дзяцей, асабліва ў гэтых тэмах.

Эксперты кажуць пра чатыры фундаментальныя крытэрыі, якія неабходна ўлічваць, калі гаворка заходзіць пра сексуальнае выхаванне. У нашай сённяшняй праграме мы пазнаёмімся з імі.

 

Першае правіла – усяму свой час. У адносінах да гэтай тэмы лепш не падманваць саміх сябе: нашы дзеці ведаюць нашмат больш, чым мы думаем, і таму лепш расказаць ім пра ўсё «крыху раней», чым «крыху пазней». Сёння дзеці лёгка знаёмяцца з самымі рознымі тэмамі, перш за ўсё дзякуючы даступнасці любой інфармацыі праз сучасныя тэхналагічныя сродкі. Таму натуральна, што дзеці і падлеткі, «даследуючы» жыццё самі, знаходзяць вялікую колькасць фальшывай інфармацыі аб тым, што такое каханне і сексуальнасць.

Першы этап камунікацыі з дзецьмі павінен быць прысвечаны слуханню таго, што яны думаюць і што кажуць, а не інтэрпрэтацыі іх маўчання адносна некаторых сітуацый. У дадзеным канктэксце важным з’яўляецца стварэнне блізкіх адносін з уласнымі дзецьмі, каб менавіта бацькі сталі першымі, хто даведаецца пра тое, што адбываецца ў іх галовах. Пачынаць неабходна з рэчаў вельмі простых, паступова пераходзячы да больш сур’ёзных. Калі перад абліччам сваіх першых турботаў дзеці знойдуць адкрытасць бацькоў, тады будуць ім давяраць і ў пошуку адказаў на пытанні, звязаныя з сексуальнасцю.

Другое правіла – казаць ясна. Многія бацькі баяцца закранаць падобныя тэмы і па прычыне ўласнага страху робяць свае тлумачэнні занадта заблытанымі. Пасля іх дзеці застаюцца разгубленымі, не зразумеўшымі нічога, расчараванымі і могуць пайсці шукаць адказы на свае пытанні да іншых крыніц, якія не заўсёды могуць быць добрымі для іх жыцця. Такім чынам, фундаментальна важна, каб бацькі былі дасведчанымі і добра падрыхтаванымі адносна пытанняў аб сексуальным жыцці: важна чытаць літаратуру на гэтыя тэмы, размаўляць з іншымі бацькамі аб іх досведзе, раіцца са школьным псіхолагамі ці святарамі. Неабходна шукаць крыніцы, вартыя даверу, і кіравацца імі.

Трэцяе правіла, якое тычыцца размоваў на тэму кахання і сексуальнасці –паступовасць. Канешне, дзіцяці, якое мае 6 гадоў, не гаворыцца пра тое, што можна казаць 14-гадоваму падлетку. Інфармацыя павінна давацца паступова, у адпаведнасці з тым, як дзіця расце, сталее і праяўляе цікавасць. У адносінах да самых маленькіх пажадана пытацца пра тое, пра што яны хочуць даведацца, і, адштурхоўваючыся ад гэтага, даваць ім тыя ці іншыя базавыя тлумачэнні, не ўваходзячы ў дэталі. Так дзеці будуць прасцей разумець і заставацца больш спакойнымі, заўсёды атрымліваючы інфармацыю, якая іх цікавіла.

Нарэшце, апошняе, чацвёртае правіла з’яўляецца асабліва важным. Калі гаворка ідзе пра каханне і сексуальнасць, неабходна ахопліваць усе аспекты гэтай часткі чалавечага жыцця, а не толькі фізічныя. Навучанне каханню і сексуальнасці павінна ахопліваць усю поўню чалавека. Задача бацькоў у гэтым кантэксце заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць маладога чалавека да кахання.

Добрае сексуальнае выхаванне можа кардынальна змяніць жыццё асобы, і таму яно з’яўляецца адной з галоўных і эксклюзіўных адказнасцяў бацькоў. Нарэшце, нельга забываць, што базавым правілам кожнай выхаваўчай сістэмы з’яўляецца ўласны прыклад. Неабходна быць сумяшчальным з ідэяй аб добрай, сталай сексуальнасці і перадаваць яе дзецям, жывучы адпаведна з ёй.

Падрыхтаваў Аляксандр Панчанка

Абноўлена 05.06.2017 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця