Пошук


Спыні свае крокі, увайдзі ў Яго цішыню, напоўніся сапраўднай праўдзівай прысутнасцю Бога — такога Непаўторнага і Усемагутнага, Бога, які заключыў сябе ў гэтым Найсвяцейшым Сакрамэнце. Бога, які чакае цябе, каб паразмаўляць, адкрыцца твайму сэрцу і аздаравіць яго.

Цішыня… Ты часта прагнеш цішыні, каб проста пабыць, проста паслухаць, проста пачуць у гэтай мітусні стук уласнага сэрца… Сэрца, якое ўвесь час чагосьці прагне, шукае, імкнецца знайсці, і, здаецца ніяк не можа адшукаць. У галаве шмат думак, эмоцый, сцэн з даўняга мінулага, або з сённяшняга дня… Гэты вір захоплівае цябе настолькі, што ты сам часам становішся падобным на яго, і ўжо не пазнаеш сябе. Так, менавіта падобным, але насамрэч гэта не ты…

Ты ведаеш, што гэта часовы стан, які знікне дзякуючы Божай волі, бо толькі Ён дае яснасць думак і сапраўднасць тваёй асобе. Толькі Ён адорвае супакоем і напаўняе сэрца любоўю. Толькі Ён ведае цябе лепей за ўсіх, і гатовы прыняць такім, які ты ёсць… Толькі Ён.

Адарацыя. Увайдзі ў Яго цішыню, аддай сваё сэрца і розум Таму, хто іх стварыў, даручы ўсе свае праблемы, клопаты, мары і імкненні. Будзь з Ім. Шукай Яго. Напаўняйся Ім. Напаўняйся Яго гармоніяй, таямнічым спакоем і раўнавагай, бо толькі ў Ім жыццё, толькі ў ім праўда, толькі ў Ім правільны шлях… Бог па-над усім…
Увайдзі ў Яго цішыню…

Куды схадзіць на адарацыю ў Мінску і абласных цэнтрах?

Мінск

Архікатэдра імя Найсвяцейшай Панны Марыі

  • Кожны панядзелак — пасля св. Імшы на 18:30

Касцёл свв. Сымона і Алены (Чырвоны)

  • Капліца Маці Божай Будслаўскай (дольная частка касцёла) — на працягу дня.
  • Кожную першую пятніцу месяца — пасля св. Імшы на 23:00 (начное чуванне і адарацыя).

Капліца Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

  • Штодня — з 15:00 да 19:00

Капліца св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыя Кольбэ

  • Кожную пятніцу ў 18:00;
  • Кожную нядзелю ў 19:00

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

  • Кожную першую нядзелю месяца 11.00 –14.00;
  • Кожную суботу — з 19:30 да 20:30

Капліца Божага Цела (мрн. Ангарская)

  • Кожны чацвер – з 18:00 да 19:00;

Эўхарыстычныя набажэнствы:

  • Кожная першая пятніца месяца — 18:30;
  • Першая субота месяца — 18:00;
  • Першая нядзеля — пасля св. Імшы на 9:00

Капліца св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)

  • Кожную першую пятніцу месяца пасля св. Імшы ў 22:00 і да 7:00 (акрамя летняга перыяду)

Капліца Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

  • Кожную першую нядзелю месяца 30-ціхвілінныя адарацыі пасля св. Імшаў на 9:30 і 12:00

Капліца св. Міхала Арханёла (Зялёны Луг)

  • Кожную нядзелю – 17:15 да 18:00;
  • Першая пятніца месяца – набажэнства да Сэрца Езуса з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнта (пасля Імшы на 18:00);
  • Першая субота месяца – набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі (пасля Імшы на 18:00)

Касцёл Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка)

  • Першая пятніца і субота месяца перад Імшой на 18:00;
  • Першая нядзеля месяца — перад Імшой на 11:30


Гродна

Рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі касцёл)

  • Кожную пятніцу — з 20:30 да 22:00;
  • Кожная першая субота месяца — з 20:00 да 8:00 ранку ў нядзелю;
  • 13-ты, фацімскі дзень кожнага месяца — з 8:00 да 18:00

Касцёл св. Францішка Ксаверыя (Катэдра)

  • Кожны дзень — з 9:00 да 18:00

Касцёл Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

  • Кожны дзень — з 18.30 да 19.00
  • Кожнае 13 чысло месяца — з 15.00 да 19.00 (фаціскае набажэнства)
  • Кожная першая пятніца — з 8:00 (пятніца) да 8:00 (субота)

Брэст

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

  • Кожны дзень — з 17:00 да 18:00

Гомель

Касцёл Нараджэння Божай Маці

  • Кожную нядзелю — з 8:15 да 9:00;
  • Першы чацвер і пятніца месяца — пасля Імшы на 18:30;
  • Субота — пасля Імшы на 8:00

Магілёў

Касцёл св. Антонія

  • Кожны чацвер — з 17:00 да 18:00;
  • Кожная 1-я пятніца месяца — з 17:00 да 18:00;
  • 1-я субота — з 18:30 да 19:30

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (катэдра)

  • Кожны чацвер — з 10:00 да 18:00;
  • Кожная нядзеля — з 10:00 да 11:00

Капліца Св. казіміра і Св. Ядвігі

  • Будні — перад Імшой на 7:00 і на 18:00 (за паўгадзіны да Імшы ціхая адарацыя);
  • Нядзеля — перад Імшой на 10:00 і 18:00 (за паўгадзіны да Імшы)

Віцебск

Касцёл св. Барбары

  • Панядзелак-пятніца — з 8:30 да 9:00 (адарацыя разам з малітвай на ружанцы), і з 17:00 да 18:00

Касцёл Езуса Міласэрнага (катэдральны)

  • Кожны чацвер — з 18:00 да 19:00

Касцёл св. Антонія з Падуі

  • Першыя чацвер, пятніца і субота месяца — пасля св. Імшы на 18:00;
  • Першая нядзеля месяца — пасля св. Імшы на 10:00

Касцёл Святога Духа

  • Кожны чацвер пасля вечаровай св. Імшы — з 19:30 да 21:00
Абноўлена 20.11.2017 10:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.