Аляксандра з Мінска задае пытанне: чаму Бог спаслаў злога духа на караля Саўла? «Між тым, Дух Пана пакінуў Саўла, і стаў яго турбаваць злы дух ад Пана» (пар. 1 Сам 16, 14).
Пра гэтае здарэнне таксама ўзгадваецца і ў Першай кнізе Валадарстваў (гл. 1 Вал 16, 15–16, 23; 1 Вал 18, 10; 1 Вал 19, 9).
Часам нам здаецца, што Пан надзвычай суровы, як напрыклад, складваецца ўражанне пасля прачытання вышэйзгаданага ўрыўку са Святога Пісання: «Між тым, Дух Пана пакінуў Саўла, і стаў яго турбаваць злы дух ад Пана» (пар. 1 Сам 16, 14). Аднак гэта былі наступствы непаслухмянасці голасу Бога.
У 15 главе Першай кнігі Самуэля Саўл атрымаў загад ад Пана праз прарока Самуэля: «І сказаў Самуэль Саўлу: Пан паслаў мяне памазаць цябе каралём над народам Яго, над Ізраэлем; цяпер паслухай голас Пана. Так кажа Пан Сабаот: узгадаў Я пра тое, што зрабіў Амалік Ізраэлю, як ён стаў супраць яго на шляху, калі ён ішоў з Егіпта. Цяпер ідзі і паразі Амаліка і знішчы ўсё, што ў яго. Не бяры сабе нічога ў іх, але знішчы і пракляні ўсё, што ў яго. І не будзь літасцівы да яго, але аддай на смерць кожнага — ад мужчыны да жанчыны, ад юнака да немаўлятка, ад вала да авечкі, ад вярблюда да асла».
Аднак гэты загад Саўл выканаў не цалкам, і Пан сказаў Самуэлю: «Шкадую, што паставіў Я Саўла каралём, бо адступіў ад Мяне і не выканаў Маіх наказаў». І выбраў пасля гэтага Пан Давіда.
На старонках Святога Пісання мы яшчэ некалькі разоў сустракаем, як Бог пасылае злога духа. Можна меркаваць, што біблейскія аўтары выкарыстоўвалі прыём антрапамарфізму.
Ксёндз Валдзіс Дрыксна, святар Ліепайскай дыяцэзіі (Латвія), дактарант Інстытута Біблейскіх Навук Люблінскага Каталіцкага ўніверсітэта св. Яна Паўла ІІ.
Калі ў вас ёсць пытанні, якія датычаць Святога Пісання, дасылайце іх на адрас director@catholic.by. У тэме ліста пазначце: «Цяжкія старонкі Бібліі».