Пошук

23.05.2011 16:47  

У працяг разважання на тэму апладнення in vitro паглядзім, што ж прапануе Каталіцкі Касцёл у выпадку бясплоднасці сужэнскіх пар. Натуральным спосабам лячэння бясплоднасці і альтэрнатывай штучнаму апладненню in vitro з’яўляецца напратэхналогія.

Напратэхналогія абапіраецца на дакладнай дыягностыцы прычын бясплоднасці. На першым этапе праводзіцца назіранне за менструальным цыклам жанчыны па сістэме Крэйтана, якая выкарыстоўваецца як натуральны метад планавання сям’і. Пасля трох месяцаў назірання — кансультацыі з урачамі і дыягностыка прычын бясплоднасці. На аснове гэтага выбіраецца спосаб лячэння. Паводле статыстычных даных, эфектыўнасць метаду напратэхналогіі дасягае 80%.

Дадзеныя даследаванні распачаў прафесар Томас Хільгерс у 1976 годзе. Яго назіранні прывялі да распрацоўкі сістэмы стандартызацыі (Creighton Model Fertility Care System). На аснове даследаванняў вынікаў назіранняў тысяч пацыентак (праведзеных з 1976 па 1991 гг.) у 1991 г. выйшаў даведнік па напратэхналогіі. Даследаванні працягваліся да 2004 г., вынікам чаго стала публікацыя першага падручніка па напратэхналогіі.

Гэтая праграма функцыянуе ў большасці еўрапейскіх краін. Прафесару Хільгерсу ўдалося дапамагчы 150 жанчынам, якія не змаглі зацяжарыць пры дапамозе метаду in vitro. Адна з гэтых жанчын 8 разоў безвынікова спрабавала здзейсніць зачацце праз штучнае апладненне in vitro, а цяпер, дзякуючы метаду напратэхналогіі, яна маці двух дзяцей.

Напратэхналогія дапамагае не толькі пры жаночай, але і пры мужской бясплоднасці. Гэты метад дапамагае прадбачыць і папярджваць праблемы з рэпрадуктыўным здароўем.

Касцёл спачувае парам, якія не могуць мець дзяцей. Аднак заклікае да выбару метаду без этычных кампрамісаў, якім з’яўляецца напратэхналогія.

Кс. Алег Кудэрка

Абноўлена 05.06.2017 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця