Пошук


13.10.2008 03:00  

Кінематограф — люстэрка душы сучаснага чалавека, які памыляецца, зрываецца, моліцца, адмаўляе — але прагне Бога, бо «душа па прыродзе сваёй хрысціянка», як сказаў некалі вядомы філосаф Тэртуліян. Гэты блог — спроба паглядзець на кіно вачыма хрысціяніна.

Кіно паказвае жыццё чалавечай душы. А душа чалавека прагне Бога.

Ужо прыдуманы езуітамі «чароўны ліхтар», папярэднік кінакамеры — пачынаў гаварыць пра Бога.

А ў 1897 годзе, усяго праз два гады па нараджэнні кінематографа Луі Люм’ер паставіў карціну «Пакута» пра нашага Збаўцу. «Езус з Назарэта» Франко Дзэфірэллі, біблейскія стужкі Сэсіля дэ Міля, «Евангелле паводле Мацьвея» П’ера Пазаліні, «Пакуты Хрыстовы» Мела Гібсана — усё гэта спробы ўвасобіць на экране Божае слова.

Пра Бога жадаюць сведчыць аскетычныя кінафільмы Рабэра Брэсона і Карла Дрэйера, экранныя казанні Кесьлеўскага і Зануcсі, у духоўных пошуках — Андрэй Таркоўскі.

Але не кожны фільм да Хрыста вядзе. І ў той жа час многія фільмы зусім не на біблейскую тэму — гавораць пра Бога. Бо Дух вее, дзе хоча — і сведчыць законам у чалавечым сэрцы і тайнай Увасаблення, да якой спрабуе наблізіцца кінематограф.

Сардэчна вітаю ўсіх на старонках блогу, запрашаю да размовы.

» Каментарыі (8)
1Каментарый
  14.10.2008 г. 13:46Аўтар: Жанна
Спасибо, что заговорили о кино! Невероятное совпадение: перед тем, как зайти на сайт, смотрела фильм Никиты Михалкова «Двенадцать». Фильм произвел впечатление! Дал возможность почувствовать себя ничтожеством и узнать себя в каждом из героев, этих двенадцати. Буду рада, если уважаемый автор, без сомнения разбирающийся в кино, скажет что-то по поводу фильма Михалкова.
2Каментарый
  15.10.2008 г. 10:44Аўтар: Андрэй Расінскі
Дзякуй за водгук. На маю думку, «12» Міхалкова — з выбітнай акторскай гульнёй — гэта вельмі таленавітая падробка пад духоўнасць. Калі праўда адкідаецца рэжысёрам на карысць калектыўна-прагматычных разлікаў. Я аддаў бы перавагу арыгінальнай стужцы Сідні Люмета і ранняй карціне Міхалкова «Няскончаная п'еса для механічнага піяніна».
3Каментарый
  15.10.2008 г. 10:45Аўтар: Жанна
О, если бы Вы могли ответить по-русски! :) Я неплохо знаю белорусский язык, но чтобы с Вами не согласиться, надо очень хорошо понять смысл Вами сказанного. Например, «праўда АДКІДАЕЦЦА». Это как?
4Каментарый
  15.10.2008 г. 15:19Аўтар: хакон
Я не согласен с Андреем, режиссер просто выразил свою точку зрения на ситуацию, и зритель может либо согласится с ней либо нет. Что значит — «правда отбрасывается»? Чья правда? Чеченцев? Русских? Или это некая правда, вытекающая из классического римского права? Этот фильм ничего не может доказать белорусскому зрителю, потому что ситуация, приведённая в нем, не является актуальной для нашей страны вообще.
5Каментарый
  16.10.2008 г. 11:12Аўтар: Жанна
Позвольте, господа, с вами обоими не согласиться. С высказыванием Андрея, якобы фильм «12» является «подделкой под духовность», а с Хаконом — что «этот фильм ничего не может доказать белорусскому зрителю...». Я белорусский зритель, и фильм мне о многом сказал, потому что идея его не в спасении именно ЧЕЧЕНСКОГО мальчика, а гораздо глубже.  
Что касается подделки. Я не критик, а обычный зритель, поэтому...
6Каментарый
  16.10.2008 г. 11:12Аўтар: Жанна
... воспринимаю фильмы по схеме «нравится — не нравится». Очень люблю Михалкова-актера. Просто люблю раннего режиссера Михалкова. И не люблю режиссера-Михалкова «утомленного» и «парикмахера» (как выразилась бы Фрося Бурлакова) — пафосного и немного надменного. Но посмотрев «12», «простила» Никите Михалкову всё! :) Потому что этот фильм реальный. И снимался он режиссером не с целью поразить мир, как это было раньше, а «для себя» (цитата из одного интервью). Может, поэтому и поразил. Но, как видно...
7Каментарый
  16.10.2008 г. 11:13Аўтар: Жанна
... не всех. Мне же режиссер кажется искренним. Кроме того, в нем чувствуется мужская сила, что теперь бывает редко. И не думаю, что он пытался «подделывать» фильм под духовность. Как сказал А.Чехов, все истины давно уже открыты, ничего нового никто сказать уже не сможет. Понять, как эти истины проявляются в жизни, вот что должно. 
И еще. Конечно, «Неоконченная пьеса для механического пианино» — это интересно, но, понимаете: ну, не будут мои дети-подростки его смотреть, а «12» смотрели с интересом.
8Каментарый
  12.12.2008 г. 15:31Аўтар: Наста
Дзякуй вялікі за блог. Даўно трэба рэабілітаваць кіно ў вачах хрысціян. Бо ёсць шмат вартых фільмаў. Для мяне, напрыклад, поўнай нечаканасцю стаў фільм «Простая гісторыя» Д. Лінча. Усе яго фільмы пакідалі нейкі асадак і прыкрасць. А тут такі сапраўды просты, чуллівы фільм. І пра прымірэнне.

 

Абноўлена 05.06.2017 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа