Духоўнае жыццё чалавека непарыўна звязана з музыкай. Радасць, туга, чаканне, любоў заўсёды знаходзяць свой выраз у музыцы і спеве. Нездарма літургія Касцёла ад самых пачаткаў натуральным чынам злучылася з адпаведнымі спевамі і музыкай, якія дапамагаюць чалавеку ўвасці ў адпаведны настрой духа, а адначасова выразіць свае перажыванні ад сустрэчы з Богам.
Сучасны свет адзначаецца вялікім попытам на музычным рынку. Бізнэс-прапановы спяшаюцца задаволіць гэты музычны (духоўны?) голад чалавека. Маладыя людзі часам гадзінамі не скідаюць з вушэй слухаўкі з музыкай. Музыка стымулюе дзейнасць і настрой чалавека. Праз тэксты музычных кампазіцый у свядомасць людзей запісваецца адпаведная шкала каштоўнасцяў, адпаведнае разуменне дабра і зла, веры і праўды. Свядомая хрысціянская моладзь, адкідваючы выразна нізкапробную «папсовую» музыку, часта пачынае шукаць нечага больш сур’ёзнага і духоўнага. Музычны рынак зноў жа спяшаецца адказаць на патрэбы і гэтай катэгорыі людзей. Шматлікія музычныя крамы прапаноўваюць разнастайную «музыку для душы»: энігматычную, гатычную, экалагічную, шаманскую, грыгарыянскую. Выкарыстанне дасягненняў сучаснай электроннай музыкі, накладзенай на старажытныя спевы і музыку, стварае ўражанне сапраўды чагосьці духоўнага, звышнатуральнага, гіпнатызуючага. Духоўны голад чалавека, здаецца, заспакоены. Але ў сэрцы нараджаецца трывога, нядосыт, раздражненне або наадварот: абыякавасць, пасіўнасць, невыразнасць думак, веры, жаданняў, пачуццяў.
Які дух крыецца за т. зв. «музыкай для душы»? Ці тыя «рараты» нью-эйджаўскіх гуртоў могуць замяніць раратнюю літургію Адвэнту? Многія хрысціяне бунтуюцца супраць перасцярогі Касцёла адносна музыкі і музыкантаў, якія карыстаюцца акультнай (наўпрост або закамуфляванай) сімволікай у тэкстах песень, афармленні кліпаў, маніпуляцыйнай аранжыроўцы музыкі. Людзі наіўна думаюць, што тыя незразумелыя гукі, шаманскія спевы, маніпуляцыя грыгарыянскімі спевамі, антыхрысціянская сімволіка на дысках і касетах нічога не значаць. Рэчаіснасць зла не пытаецца ў нас, ці можна ёй уваходзіць. Яна камуфлюецца пад дабро, гармонію, прывабнасць і атракцыйнасць. Выкарыстоўваючы тугу чалавека па дабру і духонасці, ідэолагі бязбожнасці прапаноўваюць псеўдакаштоўнасці, псеўдадухоўнасць і псеўдадабро. Але ці чалавек можа насыціцца псеўдаежай?
Існаванне ў сучасным свеце альтэрнатыў хрысціянскай музыцы і спеву становіцца выклікам для кожнага католіка. Музычная спадчына Касцёла налічвае ўжо дзве тысячы гадоў. Нашае знаёмства з гэтай спадчынай і яе выкарыстанне трэба пачынаць не з нейкіх навуковых мудраванняў. Але, прыйшоўшы ў храм, варта было б узяць у рукі касцёльны спеўнік і далучыцца да адвечнага і чыстага духа сапраўднай хрысціянскай музыкі і спеву, якой так багата наша літургічная спадчына.
Кс. Андрэй Рылка
16.12.2008 г. 13:30Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
Як сённяшняму чалавеку знайсці САПРАЎДНУЮ музыку для душы? Кс. Андрэй напісаў змястоўныя ўводзіны ў тэму. Хрысціянін сапраўды павінен задумацца над тым, якая музыка дапамагае яму духоўна ўзрастаць? Калі мы гаворым пра літургічную музыку, то трэба зазначыць, што яна з'яўляецца святым мастацтвам, бо адрозніваецца ад рэлігійнага ці свецкага мастацтва. Розніца заключаецца ў тым, што прадметам рэлігійнага мастацтва з'яўляецца рэлігія ўвогуле, а прадметам літургічнага мастацтва зяўляецца БОЖЫ КУЛЬТ. Адсюль бачым, што не кожнае рэлігійнае мастацтва ёсць літургічным мастацтвам! Галоўнай мэтай літургічнага мастацтва з'яўляецца Божы культ, і толькі потым у ерархіі ідуць усялякія дазнанні эмацыянальныя ці эстэтычныя фактары. Літургічная музыка патрабуе sacrum (святасці) і паўстала ў Касцёле, каб аддаваць хвалу Богу. Музыка літургічная становіцца больш святой, калі больш з'ядноўваецца з літургіяй. Таму спеў людзей у святыні з'яўляецца інтэгральнай часткай урачыстай літур
17.12.2008 г. 13:06Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
17.12.2008 г. 13:08Аўтар: Стас
P.S.: названия групп специально не называю. Но, если надо, могу и перечислить.
Прошу прощения, что на русском языке. Понимаю белорусский, польский, а вот общаюсь...
17.12.2008 г. 16:26Аўтар: Stas Witkiewicz
17.12.2008 г. 16:26Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
19.12.2008 г. 17:56Аўтар: Просто_Гена
Генка врубил «Виагру» и задумался... Музыка красивая, но тексты-то отвратительные, ай, выключу звук и буду просто смотреть клип, пока Костёл девчонок не запретил))))
20.12.2008 г. 00:18Аўтар: Stas
Nia koznaja muzyka, szto nie zniewazaje Boha i praudy Katalickaj wiery autamatyczna razwiwaje duchounaje zyccio czalawieka. A moza praz toje, szto nie razwiwaje moza i byc zniawahaj dla Boha, bo utrymliwaje asobu u duchounaj lanocie(?) Ci toje, szto nia maje u sabie abjektyunaha charastwa i harmonii u muzycy i tekscie nia szkodzic chwale Bozaj?
25.12.2008 г. 22:22Аўтар: Andrey_S.