Пошук


У каментарыях да артыкула «Хэлоўін ці Урачыстасць Усіх Святых?» была закранута праблема захаплення некаторай часткі беларускай інтэлігенцыі язычніцтвам, якое разглядаецца гэтымі людзьмі як носьбіт і гарант здаровага існавання грамадства. У аналізе беларускай апалагетычнай літаратуры неаязычніцтва здзіўляе той факт, што аўтары наўмысна або без ведання праблемы пазбягаюць размовы аб глыбінных крыніцах язычніцкіх культаў і наступствах іх прапаганды ў молодзевым асяроддзі, найбольш падатным на навізну.

Адна справа — займацца апісаннем знешняй атрыбутыкі народнага фальклёру, абрадаў і павер’яў, але зусім іншая — прапагандаваць старажытныя язычніцкія культы як панацэю і найлепшы сродак... на што? Вось тут пачынаюцца праблемы.

«Гульня» ў язычніка (рэанімацыя адпаведных рытуальных дзеянняў па рэштках захаванай этнаграфічнай інфармацыі) можа здавацца нявіннай толькі да таго часу, пакуль чалавек не спытаецца аб сэнсе ці мэце дзеяння, у якім заахвочваюць яго прымаць удзел. Прапаганда рытуальных купальскіх вогнішчаў, клікання вясны і іншых абрадаў пакланення язычніцкім багам зноў жа хаваецца за нявіннай шыльдай вясёлых народных гулянняў і захаваннем нацыянальнага фальклёру.

«Якія рытуалы? Якое язычніцтва? Людзі проста весяляцца!» — паспяшаюцца запярэчыць звычайныя грамадзяне. «Крытыка язычніцкіх культавых рытуалаў — гэта падрыванне падмурку нацыянальнай спадчыны», — запярэчаць прапагандысты неаязычніцтва. А за ўсёй гэтай вясёлай і ўзнёслай шыльдай крыецца глыбока супярэчлівая рэчаіснасць.

Рэаніматары язычніцтва прапануюць сваім адэптам цмяны набор рытуалаў, абрадаў, безліч дзіўных правілаў, якія ствараюцца на падставе або рэштак апісаных старажытных звычаяў, або — праз аналогію — капіруюцца з язычніцкіх культаў суседніх культур. Фактычна ж канкрэтнымі людзьмі ствараецца новая рэлігія, мэта якой — падпарадкаванне чалавека сакралізаванай ідэі продка, народа, сусвету. Найвышэйшым аўтарытэтам (суддзёй і заканадаўцам) такой рэлігіі становіцца яе творца — чалавек, які прапісвае правілы для іншых людзей. Звычайны «вернік» з’яўляецца тут толькі элементам і сродкам, які дазваляе захаваць панаванне бліжэй невядомага ідала старажытнай традыцыі, што адкрывае шлях да маніпуляцый і таталітарнага кіравання свядомасцю паслухмянага адэпта.

Рэаніматары культаў пераконваюць людзей у неабходнасці выконвання адтвораных імі абрадаў, ад чаго нібыта залежыць існаванне этнасу, набыццё мудрасці продкаў, забеспячэнне дабрабыту. Язычніцтва адкідвае, як адмоўны элемент хрысціянства, вядучую ролю разумнасці і вольнасці чалавечай асобы, замест чаго прапаноўвае цмянае паняцце інтуітыўнасці, патрэбы механічнага выканання адпаведных рытуальных дзеянняў, сэнс якіх непазнавальны, а калі і вядомы, то толькі жрацам-творцам неаязычніцкіх культаў.

Прапагандысты язычніцтва апісваюць хрысціянства як набор міфаў і рытуалаў. Свядома або з-за няведання яны зводзяць веру Касцёла да знешняй сімволікі, у якой шукаюць сваіх жа язычніцкіх адпаведнікаў і спосабаў інтэрпрэтацыі. Не ўмеючы адрозніць вучэнне Хрыста ад памылак і слабасцяў паасобных хрысціянаў, язычнікі спяшаюцца абвінаваціць Касцёл у грахах непадуладных яму нехрысціянскіх, секулярных грамадстваў Захаду. У той жа час яны сакралізуюць абрады продкаў, заахвочваючы да вяртання ў язычніцтва.

Хрысціянам, якія паддаюцца спакусе ўдзельнічаць у рытуалах язычнікаў (ці то пад выглядам гульні ці, тым больш, магічных практык), хацелася б нагадаць пра абсалютную недапушчальнасць гульні са злом, за якім стаіць канкрэтная асоба сатаны з яе мэтанакіраванай дзейнасцю — знішчэнне чалавека. Наша вера, у адрозненні ад язычніцтва, грунтуецца не на чалавеку ці чалавечых здагадках, але праўдах, аб’яўленых самім Богам. У хрысціянстве рэлігія служыць чалавеку, а не наадварот.

Сутнасць веры Касцёла не ў сляпым выкананні рытуалаў, але ў жывым і свядомым міжасабовым кантакце канкрэтнага чалавека і адзінага сапраўднага Бога. Усе рэлігійныя практыкі і існуючыя нормы Касцёла скіраваныя на забеспячэнне гэтага яднання чалавека з жывым Богам. Праблемы паасобных хрысціянаў абсалютна не з’яўляюцца паказчыкам фальшывасці Божага Аб’яўлення, а наадварот — з’яўляюцца пацвярджэннем адсутнасці магчымасці маніпуляцый праўдамі веры ці падпарадкавання Божых запаведзяў волі грэшніка. Бог праз Касцёл дае чалавеку ўсе неабходныя сродкі для збаўлення.

Практыка апошніх стагоддзяў паказвае, што адкідванне хрысціянскіх каштоўнасцяў прыводзіць да таго, што чалавек жадае заняць месца Бога, прэтэндуючы вырашаць, што ёсць дабро, а што зло. Найбольш яскравым прыкладам адраджэння такога тыпу апетытаў чалавека з’яўляецца спроба адбудовы язычніцкіх культаў у духоўным вакууме адкінутага (ці не пазнанага) хрысціянства. Паслядоўнікі створанай чалавекам язычніцкай псеўдарэлігійнасці бессэнсоўна знішчаюць сваё бясцэннае жыццё замест таго, каб пазнаць сапраўдную веру Касцёла і ўсю моц дзеяння жывога Бога.

Кс. Андрэй Рылка

 Каментарыі (4)

1Каментарый
  15.11.2008 г. 12:05Аўтар: Яўген
Слушны артыкул. Сапраўды, неаязычніцтва нясе пагрозу нашаму грамадству і не толькі моладзі, якая захапляецца язычніцтвам пафарбаваным этнічнай фарбай і акультызмам, але і сталае пакаленне не супраць пакарыстацца паслугамі якой бабкі ці дзедкі. А самая страшнае, што многія гэта спалучаюць з хрысціянствам і лічаць сябе добрымі католікамі ці праваслаўнымі. 
На мой погляд, на выклікі язычніцтва ва ўсіх праявах павінен быць адпаведны адказ, спачатку сярод сваіх вернікаў, а потам, а потым «агонь па штабам». Католік павіне разумець, што чытанне гараскопу неяк не спалучаецца з нашай верай.
2Каментарый
  24.11.2008 г. 11:33Аўтар: хакон
Существование неоязыческих культов свидетельствует о том, что христианство, в его нынешнем состоянии, не может вполне удовлетворить духовные потребности тех людей, которые желают жить в гармонии с природой, поскольку христианство прощает все грехи тем, кто каждодневно загрязняет окружающую среду. Например - автомобилистам, ведь 60% загрязнений городского воздуха - это выхлопные газы автомобилей, и поэтому автомобилисты наносят вред не только своему здоровью, но и здоровью всех горожан. Язычество является в первую очередь ЭКОЛОГИЧЕСКОЙ религией, и именно в этом контексте противостояние его с христианством особенно печально.
3"re: hakon"
  27.11.2008 г. 11:50Аўтар: Stas
Мммм, я бы сказал, что неоязычество является лишь следствием совмещения «моды» и советской пропаганды, наверняка многие помнят книги из школьного курса типа «Жалезные жалуды» и так далее, и звонкие фразы типа "Меня мой Бог рабом не называл", люди приняли это все на веру, проявились муз. стили типа этнометалл и паган, которые собрали широкую публику, благодаря народным мотивам совмещенных с тяжелой музыкой, и любой уважающий себя «язычнік» просто обязан поклониться Перуну, Яриле или еще какой-нибудь деревяшке, я думаю это все носит временный характер, и со взрослением вылетит из головы...Мммм, а на счет экологичности.... чет я вообще такого не слышал, чтоб язычники деревья по субботникам сажали. 
Это игра для больших деток...
4"anty hakon"
  01.12.2008 г. 11:07Аўтар: Lech
Паважаны Хакан, ты ўжо і тут са свамі грынпісаўскімі ідэямі, тым больш што адказы на твае правакацыйныя возгласы ёсць на форуме http://forum.tau.by/ таму прашу, не праводзь антыхрысціянскай і, дарэчы, пазбаўленай сэнсу палітыкі на старонцы гэтага сайта!!!!

 

Абноўлена 05.06.2017 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа