10 снежня 2008 г. ААН будзе адзначаць 60-ю гадавіну Паўсюднай дэкларацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды радыкальныя праабартыўныя групы маюць намер прадставіць Генеральнай Асамблеі ААН петыцыю ў справе гарантавання паўсюднага права на аборты як аднаго з асноўных правоў чалавека. Так-так, знішчэнне чалавечай істоты сапраўды прэзентуецца тут як асноўнае права чалавека.
Зыходным пунктам пра-абартыўнай (называнай часам больш вытанчана — pro-choice) ідэалогіі ёсць тэзіс аб тым, што чалавечы эмбрыён — прынамсі на ранніх стадыях развіцця — не з'яўляецца чалавекам. Адкуль такая ўпэўненасць? У адказ на гэтае пытанне можна пачуць сустрэчнае пытанне: а адкуль упэўненасць у тым, што гэты эмбрыён з’яўляецца чалавекам? Плюс да гэтага, pro-choice ідэолагі кінуць нам, хутчэй за ўсё, яшчэ дадатковую засцярогу: «Толькі не трэба нам навязваць догмы пра „несмяротную душу“ і „волю Творцы“». Маўляў, калі мы абстрагуемся ад хрысціянскіх догмаў і перакананняў, то ўсё само па сабе стане ясным.
А вось, спадары-ідэолагі, тут далёка не ўсё ясна, нават калі мы і возьмем у дужкі ўсю хрысціянскую дагматыку і будзем зыходзіць выключна з «нейтральнага» разумення «чалавечага права». Для таго, каб супраціўляцца абортам, дастаткова няўпэненасці ў тым, што эмбрыён не з’яўляецца чалавечай істотай. Гэта вы абавязаны прадставіць абсалютна пэўны аргумент, што чалавечы эмбрыён на такой і такой стадыі не з'яўляецца чалавекам. Інакш кажучы, для таго, каб прызнаць аборт маральна апраўданым, патрэбен нейкі абсалютна пэўны крытэрый, які дазволіў бы адрозніць «эмбрыён-яшчэ-не-чалавек» ад «эмбрыёна-ўжо-чалавека». А такога абсалютнага крытэрыя ніхто з вас, шаноўныя ідэолагі, не прадставіў і прадставіць, бадай, не зможа, бо паняцце «чалавечай істоты» не належыць ні да эмпірычных, ні да лагічных відавочнасцяў. Вы можаце ў лепшым выпадку аперыраваць гіпотэзамі, ваш пастулат: «Дазволіць аборты!» абапіраецца ўсяго толькі на гіпотэзе, што «ікс», магчыма, не з’яўляецца чалавекам. Магчыма, не з’яўляецца, а, магчыма, і з’яўляецца...
Аднак сутнасць праблемы дрэмле ў нечым іншым. На самой справе ёсць нешта пэўнае для ідэолагаў pro-choice. Пэўным ёсць культ сексуальнай асалоды (хоць, можа, больш правільна тут было б сказаць «сексуальнай горычы», бо секс, пазбаўлены этычнага вымярэння, наўрад ці дае аўтэнтычную асалоду). Вось гэтая пэўнасць і вызначае стратэгію ідэолагаў, якія выступаюць за аборты. Разважанне тут такое: «Напэўна хачу мець „максімум сексу“, магчыма, чалавечы эмбрыён не з’яўляецца чалавекам, значыць, я маю права знішчыць чалавечы эмбрыён». Жудаснае, антыгуманнае разважанне, але менавіта яно ляжыць у аснове pro-choice ідэолагаў, якія старанна маскіруюцца пад «абаронцаў правоў чалавека» і з пенай на вуснах прапаведуюць свабоду і веліч чалавечай асобы.
14.11.2008 г. 10:40Аўтар: Юра
14.11.2008 г. 14:56Аўтар: Просто_Гена
Вывод странный делаете: разрешенные аборты как путь к «культу сексуальнай асалоды». Ничего подобного. Сейчас почти каждая школьница знает последствия абортов и ох, как боится забеременеть, НО жить сексуальной жизнью продолжает. Так вот, знания в массы нужно нести не про аборты, а про целомудрие до брака, про красоту семейной жизни, про верность единственному/единственной. И если Ваше слово будет убедительным, то и про аборты говорить не нужно будет.
15.11.2008 г. 12:03Аўтар: бр Пётр
Ну, калі Вас цікавіць сэнс майго допісу, то ён такі: ёсць выклік, кінуты нам ідэолагамі абортаў, дык варта неяк зарэагаваць на гэты выклік. Ёсць пэўны набор стандартных аргументаў, ужываных імі, дык трэба даць ацэнку гэтым аргументам. А пра «целомудрие» таксама трэба размаўляць, ясна, што трэба. Але няўжо з гэтага вынікае, што маральную ацэнку абортам даваць не трэба?
15.11.2008 г. 11:26Аўтар: Яўген
17.11.2008 г. 15:32Аўтар: Просто_Гена
«Трэба даць ацэнку гэтым аргументам», — говорите Вы. Прикольно))) Серьёзно думаете, что Ваш блог (то бишь Вашу оценку) кто-нибудь из «радыкальна праабартыўнай групы» прочитает, а ещё круче — кто-нибудь из членов Генеральной ассамблеи ООН?
Ну, а просто верующим зачем в 10 классе повторять, что дважды два — четыре? Они и так это знают.
18.11.2008 г. 09:40Аўтар: Наталья
Во-вторых, хотелось бы сказать для просто Гены — ваша позиция «при чём тут вы .... и мы» называется «мая хата с краю».
19.11.2008 г. 15:38Аўтар: Просто_Гена
Нет слов))))
И ещё: моя хата не с краю, я сторонник действий, а не слов.
24.11.2008 г. 11:29Аўтар: Кирилл
24.11.2008 г. 11:32Аўтар: хакон
24.11.2008 г. 16:55Аўтар: Грустный_Гена
27.11.2008 г. 11:47Аўтар: Кирилл
27.11.2008 г. 12:01Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
Брфт Пётр, благаславі Вас БОГ! Так трымаць!
27.11.2008 г. 12:04Аўтар: Злой_Гена
Только вот «различных взглядов», как Вы говорите, НЕТ и быть не может, также как и решения этой проблемы.
- Вам не кажется, коллега, что 2х2 будет 4?
- Вы несомненно правы, 2х2=4.
- Да, безусловно, 2х2 это 4.
- Как ни парадоксально, но 2х2 все-таки 4.
- Факт, 2х2=4.
27.11.2008 г. 15:51Аўтар: Кирилл
Поясню свой предыдущий комментарий на всякий случай. Взглядов на проблему абортов существует как минимум два (для простоты сведем к минимуму). Один из них, то есть «ЗА» лабирует Генеральная Ассамблея ООН, другой «ПРОТИВ» высказал в своем блоге христианин. Это совершенно НОРМАльная реакция верующего человека, это необходимая реакция, и, повторюсь, ВПОЛНЕ РЕАЛЬНОЕ ДЕЙСТВИЕ. Вы что КОНКРЕТНО предлагаете, Геннадий?
27.11.2008 г. 15:54Аўтар: Злой_Гений
Гена фантазирует: на площади тысяча молодых людей, у каждого багровый цветок розы, например, как символ убиенного младенца; в руках мужественно-угрюмых парней-католиков плакаты с кричащими надписями; приглашенный медработник рассказывает об ужасах последствий абортов; красивая девушка умилительно рассказывает, что её мать хотела сделать аборт, будучи ею беременной... зрители украдкой вытирают набежавшую слезу. И везде теле-, радио- репортёры, через день газеты пестрят заголовками... «Католическая молодёжь сказала решительное НЕТ абортам!» Ну, а потом, конечно, через недельку такие же акции прошли в Польше, Чехии, Италии, разве всё перечислишь?
Богатая фантазия у Генки, ему бы сказки писать.
27.11.2008 г. 16:12Аўтар: Кирилл
01.12.2008 г. 11:08Аўтар: бр Пётр
Некаторыя выказванні, аднак — прызнаюся — падаюцца мне дзіўнаватымі, а іх мэта — незразумелай. У некаторых выказваннях прасочваецца якоесь раздражненне самім фактам уздымання тэмы праабартыўнай прапаганды. Маўляў, тое, пра што я напісаў — гэта псеўдапраблема, даводзіць нешта ў гэтай галіне — тое самае, што даводзіць, што 2+2=4. Па-мойму, гэта — ці то баналізацыя справы, ці то звычайная кантэстацыя дыскусіі вакол РЭАЛЬНЫХ праблемаў. Інакш кажучы, або маем дачыненне з крайняй наіўнасцю (этычныя цверджанні не характарызуюцца матэматычнай відавочнасцю), або з непрыхільнасцю да факту ўздымання гэтай праблемы.
Дзіўным таксама падаецца заклік да "дзеянняў" ЗАМЕСТ рэфлексіі над праблемай абортаў, як быццам адно выключае другое. Насамрэч рэфлексія з'яўляецца ПЕРАДУМОВАЙ для адэкватнага дзеяння, а ніяк не выключае яго. А вось дзеянне без папярэдняй рэфлексіі можа аказацца парожнім і непрадуктыўным.
02.12.2008 г. 12:29Аўтар: Просто-Гена
Пойду «рефлексну» над проблемой абортов.
В растерянности Генка думает, сколько «рефлекснуть»?
А ещё что делать, когда уже давно на реколлекциях и на молодежных встречах уже «рефлекснули» по этой проблеме. Наверное, надо «рефлекснуть» ещё....
02.12.2008 г. 12:33Аўтар: Просто_Гена
Извините за тон. Куда уж нам, белорусам... Нам всё толерантно))) Подумав, Генка согласился с братом Петром, взял подушечку и пошел рефлексировать.