Пошук

26.03.2023 05:15   Пераклад: Тэрэса Клімовіч / Catholic.by

Штодзённа на працягу Вялікага посту разам з «Прасторай малітвы» ўдзельнічаем у велікапосных анлайн-рэкалекцыях, у якіх нас суправаджае дасведчаны духоўны кіраўнік — украінскі езуіт айцец Міхайла Станчышын SІ.

Дзень 33

«Божа, Ты мой Бог, Цябе шукаю, Цябе прагне душа мая, маё цела па Табе тужыць у зямлі пустыннай, засохлай і бязводнай» (Пс 63 (62), 2).

Праслаўленнем Бога з’яўляецца тваё ахвярнае жыццё для бліжніх, а таксама твой давер да любові Бога і іншых людзей.

Духоўнаму жыццю пагражаюць тры забойцы ўдзячнасці. Першым забойцам удзячнасці ёсць пыха, якая праяўляецца ў тым, што ты адмаўляешся ад дапамогі іншых людзей. Ты перакананы, што ты сам усё маеш і ўсяго можаш дасягнуць; што застанешся самім сабой, калі ўсё будзеш рабіць самастойна, не просячы ніякай дапамогі і дзякуючы выключна самому сабе (пар. Віллі Ламберт SІ, «З любові да рэчаіснасці»).

Ці ў табе ёсць гатоўнасць прасіць дапамогі? У час Вялікага посту ты можаш камусьці дапамагчы, але таксама можаш з пакорай папрасіць аб дапамозе.

Удзячнасць — мосцік паміж людзьмі. Толькі тое, за што ты падзякаваў, — тваё. Праз няўдзячнасць чалавек становіцца ўнутрана чужым самому сябе, бо не ўмее сабе дапамагчы і прыняць сябе.

Ілюстрацыйная выява з адкрытых крыніц

А што сёння было найбольшым дарам для цябе і дапамагло стаць лепшай асобай, наблізіцца да свайго Сварыцеля? Прыгадай, хто сёння падараваў табе радасць або дапамог узрастаць у веры, надзеі і любові? Звярні ўвагу, колькі людзей рупліва папрацавалі, каб ты сёння мог з’есці сняданак. Спрабуй хоць бы раз «разматаць клубочак», разважаючы над тым, колькі людской працы месціцца ў крышынцы хлеба, які ляжыць у тваіх далонях. Колькі людзей паспрыялі табе ў атрыманні адукацыі. Згадай імя сваёй першай настаўніцы і падзякуй Богу за дар яе жыцця і руплівую працу!

Пане, я не магу і не мушу ўсяго рабіць і ведаць сам адзін. Ты стварыў мяне, каб дапамагаць і любіць.

Навучы мяне шукаць Цябе і пакорна прымаць Тваю любоў праз іншых людзей.

Адары цнотай сталай удзячнасці. Дай разуменне, што жыццё — гэта Твая ласка і што я заўсёды магу атрымаць больш, спадзеючыся на Тваю ласку. Пане, я давяраю Табе! Пане, дзякую Табе за Тваю прысутнасць у маім жыцці.

Праслаў Бога за людзей, якія дапамагаюць узрастаць у веры, надзеі і любові.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.