22 лютага ў Касцёле адзначаецца свята Катэдры святога Пятра.
Пра гісторыю і духоўны сэнс гэтага не зусім звычайнага свята распавядае ў 23-хвілінным відэароліку-катэхезе ксёндз Павел Кнурэк.
Тэматычны хранаметраж катэхезы:
- 0:00 – што такое катэдра, што азначае выраз «катэдральны касцёл»
- 1:26 – чаму святы апостал Пётр двойчы ўспамінаецца ў літургічным календары Касцёла
- 3:10 – усталяванне святочнага дня
- 4:10 – атрыбуты свята ў Ватыкане: герб і катэдра-пасад
- 7:45 – духоўная ўлада Папы; святы Пётр — першы сяярод апосталаў
- 14:12 – значэнне святочнага дня, што такое каталіцкасць (сусветнасць) Касцёла
- 17:40 – што Касцёл жадае нагадаць вернікам праз свята Катэдры святога Пятра