Пошук

15.04.2020 15:12   Тэкст: Беларускі святар / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рinterest.com

Беларускі святар дзеліцца з чытачамі парталу Сatholic.by сваімі разважаннямі пра тое, як чалавек можа рэалізаваць свае самыя глыбокія памкненні.

Калісьці чалавек захацеў быць, як Бог. Але ў яго не атрымалася.

А Бог захацеў стаць чалавекам. І стаўся ім.

Чалавек захацеў падняцца ў неба. І для гэтага змайстраваў вялізны механізм і апрануўся ў скафандр.

А Бог захацеў сысці на зямлю. Без нічога, безабаронна.

Чалавек, калі вярнуўся на зямлю, сказаў: «Я не бачыў у небе Бога, таму Яго няма».

А Бог сказаў: «Я знайшоў на зямлі чалавека, хоць ён да непазнавальнасці змяніўся з-за граху».

Чалавек сказаў: «Калі Бога няма, то нават думкі пра Яго нам не патрэбныя — выкінем Яго з нашага жыцця».

А Бог сказаў: «Я ведаю, што Я патрэбны чалавеку. Хоць ён ад Мяне ўвесь час уцякае».

Чалавек захацеў стаць, як Бог.

Але толькі Бог, які стаў чалавекам, можа стацца дарогай да рэалізацыі гэтага памкнення.

Абноўлена 15.04.2020 15:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа