Пошук


Рэха конкурсу «Чалавек — Божае стварэнне». Анатацыя да аднаго фотаздымка.

Фота Тэрэсы Клімовіч

Чым жа так закрануў мяне гэты няякасны, няяркі, на першы погляд, нічым асабліва неадметны здымак?

Мора, бацька, сын… Рэчы вельмі блізкія мне, чалавеку, які нарадзіўся і пражыў паўжыцця ў партовым горадзе, а цяпер бацьку трох сыноў. Мора — стыхія вялікая і магутная, гэта сімвал чагосьці бяскрайняга, бясконцага і нязведанага. За ім крыецца шмат дзівоснага і шмат небяспечнага.

Маці, як родная гавань: з яе чалавек выйшаў і да яе заўсёды можа вярнуцца. Ужо ў дарослым жыцці, якія б не здарыліся штормы і ўраганы, ён заўсёды можа прыйсці да маці, і яна без лішніх словаў і пытанняў яго прыме. Прытуліць і суцешыць. Як жа неабходна мець такую гавань!

Бацька — гэта той, хто выводзіць сваіх дзяцей у адкрытае мора. Гэта той, хто кажа: «не бойся, адплыві на глыбіню» (пар. Лк 5, 4). Не робіць гэта неразважна, не проста кідае іх у багну — рухайся, выплывеш. Ён кажа: «пакажу табе рэчы… якіх не ведаеш» (Ерам 33, 3). Ён адкрывае перад імі сусвет, паказвае яго складанасць і прыгажосць, і як у ім можна жыць. Ён прыадкрывае перад імі край небасхілу, каб яны маглі самі пракладваць свой курс.

Віталій Палінеўскі

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця