Пошук

17.09.2014 12:42  

Праца непаўналетніх, якая набывае розныя недапушчальныя формы, — гэта від насілля, якое выражана менш яскрава, чым іншыя, але тым не менш з’яўляецца жахлівым.

Яно, апрача ўсялякіх палітычных, эканамічных і юрыдычных вынікаў, застаецца па сутнасці маральнай праблемай. Яшчэ ў першай сацыяльнай энцыкліцы Папа Леў ХІІІ перасцерагае: «Неабходна звяртаць пільную ўвагу на тое, каб дзеці не ішлі на фабрыкі, пакуль не дасягнуць дастатковага фізічнага, разумовага і духоўнага развіцця. У адваротным выпадку, як непагода вясной знішчае маладую расліну, так вельмі напружаная праца знішчыць квітнеючыя сілы маладосці, і тады дзеці ўжо не змогуць атрымаць адукацыю».

Хаця і мінула ўжо больш за сто гадоў, але зло, якім з’яўляецца праца непаўналетніх, яшчэ не пераможана. Гэтая тэма застаецца вельмі актуальнай і на сённяшні дзень.

Усведамляючы, што ў некаторых краінах сёння немагчыма абысціся без укладу дзяцей у сямейны бюджэт і ў нацыянальную эканоміку і што некаторыя формы працы, якія прадугледжваюць няпоўны працоўны дзень, могуць быць плённымі для саміх дзяцей, сацыяльнае вучэнне асуджае ўзрастаючую эксплуатацыю працы непаўналетніх ва ўмовах сапраўднага рабства. Гэтая эксплуатацыя ўяўляе цяжкае прыніжэнне чалавечай годнасці, носьбітам якой з’яўляецца кожны чалавек, якім бы маленькім ці з выгляду малакарысным ён ні быў.

Ганна Страшкевіч

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.