Правы працоўных, як і ўсе іншыя, грунтуюцца на прыродзе чалавечай асобы і на яе трансцэндэнтнай годнасці. Касцёл вылучае некаторыя з іх, патрабуючы іх прызнання ў юрыдычных сістэмах:
- права на справядлівую ўзнагароду
- права на адпачынак
- права на ўмовы працы і на тэхналогію, якая была б бяспечнай для фізічнага здароўя працоўных і не парушала б іх маральнай цэласнасці
- права на абарону асобы на месцы працы без парушэння свабоды сумлення і годнасці
- права на адпаведныя субсідыі дзеля ўтрымання беспрацоўных і іх сем’яў
- права на пенсію, на забеспячэнне ў старасці і падчас хваробы, а таксама ў няшчасных выпадках, звязаных з відам выконваемай працы
- права на грамадскі клопат аб мацярынстве
- права аб’ядноўвацца і ствараць саюзы.
Гэтыя правы часта парушаюцца, што пацвярджаюць такія сумныя прыклады, як нізкааплатная праца, праца без аховы ці без належнага юрыдычнага афармлення. Часта ўмовы працы мужчын, жанчын і дзяцей, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, настолькі бесчалавечныя, што зневажаюць іх годнасць і шкодзяць здароўю.
Дарачы, сацыяльнае вучэнне таксама лічыць забастоўку правам працоўных, і яна апраўдана, калі з’яўляецца непазбежным і нават неабходным сродкам для дасягнення станоўчага выніку, калі ўсе іншыя спосабы вырашэння канфліктаў аказваюцца неэфектыўнымі.
Забастоўка, хаця і з’яўляецца пэўным відам ультыматуму, павінна быць заўсёды мірным метадам прадстаўлення патрабаванняў і барацьбы за свае правы. Забастоўка становіцца маральна непрымальнай, калі суправаджаецца насіллем або калі ставіць перад сабой мэты, непасрэдна не звязаныя з умовамі працы або супярэчныя агульнаму дабру.
Ганна Страшкевіч