Пошук

10.12.2013 22:53  

Выраз “сацыяльнае вучэнне” паходзіць ад Пія ХІ і азначае дактрынальны “корпус”, што ахоплівае значныя для грамадства тэмы. Гэтае вучэнне, пачынаючы ад энцыклікі “Rerum novarum” Льва ХІІІ, развівалася ў Касцёле разам з вучэннем біскупаў, якія ўтваралі з ім еднасць.

Прапануем у сціслай форме у бліжэйшых выпусках пазнаёміцца з сацыяльнымі энцыклікамі Каталіцкага Касцёла, якія паўсталі за апошняе стагоддзе. А канкрэтным сацыяльным пытанням і адказам будуць прысвечаны нашыя далейшыя разважанні.

Пасля „Rerum Novarum” наступны сацыяльны дакумент Каталіцкага Касцёла выйшаў 15 мая 1931 года пад назвай „Quadragesimo Аnno”, аўтрам якога быў Папа Пій ХІ ( у саракавую гадавіну “Rerum Novarum”)

Гістарычны кантэкст


• Цяжкі эканамічны крызіс 1929 года.
• Індустрыялізацыі і пашырэнне ўплыву фінансавых груп як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.
• Пасляваенны час, калі ў Еўропе ўмацоўваліся таталітарныя рэжымы.
• Узмацненне класавай барацьбы.
                                            
Аб чым?

Энцыкліка ўказвае на парушэнне свабоды аб’яднанняў і падкрэслівае прынцып салідарнасці і супрацоўніцтва для пераадолення грамадскіх канфліктаў. Адносіны паміж капіталам і працай павінны разгортвацца пад знакам супрацоўніцтва. Заработная плата павінна адпавядаць не толькі патрэбам самога работніка, але і яго сям’і.

Пій ХІ таксама нагадвае пра прынцып субсідыярнасці (гэты прынцып стане пастаянным элементам сацыяльнага вучэння). Згодна з гэтым прынцыпам усе больш развітыя супольнасці павінны аказваць дапамогу (“subsidium”) менш развітым – гэта значыць падтрымліваць іх, умацоўваць і развіваць.

Энцыкліка адхіляе лібералізм, які ўсведамляецца як неабмежаваная канкурэнцыя эканамічных сіл, але па-новаму пацвярджаецца каштоўнасць прыватнай уласнасці, спасылаючыся на яе сацыяльную функцыю.

У пасляваенным грамадстве Папа вельмі добра адчуваў неабходнасць адбудовы, пачынаючы ад эканамічных асноў і заканчваючы клопатам пра лепшыя веды, больш дакладнае тлумачэнне і неадкладнае выкарыстанне маральнага закону, які рэгулюе адносіны між людзьмі.

Папа ўказвае на неабходнасць пераадолець канфлікт класаў і стварыць новы сацыяльны парадак, заснаваны на справядлівасці і міласэрнасці.

Ганна Страшкевіч

Абноўлена 05.06.2017 13:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.