Пра важныя падзеі ў гісторыі Касцёла, якія прыпадаюць на наступным тыдні, можна даведацца з аўтарскага матэрыялу дырэктара парталу Catholic.by кс. Аляксандра Уласа.
27 кастрычніка
- 625 — Ганорый I абраны папам
- 1890 — нарадзіўся Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі святар, прыхільнік выкарыстання беларускай мовы ў набажэнствах (памёр 1 сакавіка 1960 г.)
- 1986 — галоўныя прадстаўнікі сусветных рэлігій сабраліся ў Асізі па запрашэнні папы Яна Паўла ІІ на малітву за мір
28 кастрычніка
- 1925 — папа Пій XI буллай Vixdum Poloniae unitas стварае Пінскую каталіцкую дыяцэзію
- 1926 — папа Пій XI пасвяціў першых шасцёх кітайскіх біскупаў
- 1958 — кардынал Анджэло Джузэпэ Ранкаллі быў абраны папам і прыняў імя Ян XXIII
- 1965 — падчас Другога Ватыканскага Сабору была выдадзена дэкларацыя пра стаўленне Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій Nostra ætate
29 кастрычніка
- 1187 — папа Грыгорый VIII абвясціў буллу Audita tremendi, у якой заклікаў да трэцяга Крыжовага паходу
- 1591 — абраны папа Інацэнт IX
- 1967 — папа Павел VI публікуе Апостальскае пасланне Africæ terrarum (Пра землі Афрыкі)
30 кастрычніка
- 701 — Ян VI стаў папам
- 942 — Марын II стаў папам
- 1705 — нарадзіўся папа Клімэнт XIV
- 1512 — Мікеланджэло Буанароці заканчвае роспіс скляпення Сікстынскай капэлы ў Рыме
- 1853 — беатыфікацыя Андрэя Баболі
- 1883 — нарадзіўся Ян Семашкевіч (Янка Быліна), беларускі каталіцкі святар, паэт і драматург (памёр 18 лютага 1956 г.)
- 1902 — папа Леў XIII стварыў Папскую біблійную камісію
31 кастрычніка
- 1378 — інтранізацыя антыпапы Клімэнта VII, з якой пачалася Вялікая заходняя схізма
- 1517 — Марцін Лютэр прымацаваў 95 тэзісаў на дзвярах катэдры ў Вітэнбергу (Германія), што лічыцца пачаткам Рэфармацыі
- 1705 — нарадзіўся папа Клімэнт XIV
- 1749 — папа Бэнэдыкт XIV публікуе энцыкліку Gravissimo animi пра жаночыя кляштары
- 1982 — папа Ян Павел II упершыню наведаў Іспанію
- 1992 — папа Ян Павел II цалкам рэабілітаваў Галілея
- 1999 — Каталіцкі Касцёл і Лютэранская супольнасць падпісваюць сумесную дэкларацыю, якая паклала канец шматвяковай дактрынальнай спрэчцы аб веры і збаўленні
1 лістапада
- 835 — папа Грыгорый IV пераносіць святкаванне свята Усіх Святых з 13 мая на 1 лістапада
- 1215 — пачаўся IV Латэранскі Сабор
- 1478 — папа Сікст IV па просьбе іспанскіх манархаў Фердынанда І Справядлівага і Ізабэлы I Каталіцкай даў ім права прызначаць інквізітараў у Андалусіі
- 1503 — кардынал Джуліяно дэла Ровэрэ быў абраны папам і прыняў імя Юлій ІІ
- 1512 — упершыню публіцы былі паказаныя роспісы Мікеланджэло ў Сікстынскай капэле
- 1520 — падчас кругасветнай экспедыцыі Фэрнан Магелан праплыў праліў, які назваў у гонар Усіх Святых і які пазней быў названы ў яго гонар
- 1745 — папа Бэнэдыкт XIV апублікаваў энцыкліку Vix Pervenit аб ліхвярстве і іншых нячыстых даходах
- 1885 — папа Леў XIII апублікаваў энцыкліку Misericors Filius аб звышнатуральнай прыродзе Касцёла
- 1888 — нарадзіўся благаслаўлёны Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, спаведнік святой Фаўстыны Кавальскай, заснавальнік Кангрэгацыі сясцёр Міласэрнасці Езуса Хрыста (памёр 15 лютага 1975 г.)
- 1900 — папа Леў XIII абвясціў энцыкліку De Redemptore
- 1914 — папа Бэнэдыкт XV выдаў энцыкліку Beatissimi Apostolorum, у якой перасцерагаў ад небяспекаў, што вядуць да вайны
- 1950 — папа Пій XII абвясціў догмат пра Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
- 1956 — папа Пій XII абвясціў энцыкліку Lætamur Admodum, у якой заклікаў да малітвы аб міры ў Польшчы, Венгрыі і на Блізкім Усходзе
2 лістапада
- 676 — Донус абраны папам
- 998 — Адыліён Клюнійскі паклаў пачатак святкаванню ўспаміну Усіх памерлых вернікаў
- 1389 — Баніфацый IX абраны папам
- 1769 — у выніку абвалу вежы віленскай катэдры загінула 6 святароў
- 1946 — ксёндз Караль Вайтыла цэлебраваў у крыпце святога Леанарда Вавэльскай катэдры ў Кракаве сваю прыміцыйную Імшу