Пошук

20.10.2019 08:08   Catholic.by

Пра важныя падзеі ў гісторыі Касцёла, якія прыпадаюць на наступным тыдні, можна даведацца з аўтарскага матэрыялу дырэктара парталу Catholic.by кс. Аляксандра Уласа.

20 кастрычніка — XXIX Звычайная нядзеля, Год С

  • 1187 — памёр папа Урбан III  
  • 1349 — папа Клімэнт VI забараніў пад пагрозай праклёну працэсіі самабічавальнікаў
  • 1892 — нарадзіўся ксёндз Янка Тарасевіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч
  • 1939 — папа Пій XII абвясціў энцыкліку Summi Pontificatus

21 кастрычніка

  • 686 — Конан быў абраны 83-м папам
  • 1032 — Бэнэдыкт IX стаў папам
  • 1187 — Грыгорый VIII быў абраны папам
  • 1641 — Каталіцкае паўстанне ў Ольстэры: тысячы англічан і шатландцаў забітыя
  • 1914 — нарадзіўся Казімір Свёнтэк, кардынал, каталіцкі арцыбіскуп, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

22 кастрычніка — успамін св. Яна Паўла II, папы

  • 1303 — кардынал Нікола Бакасіні быў абраны папам і прыняў імя Бэнэдыкт XI
  • 1615 — памёр біскуп Бэнэдыкт Война, рэлігійны і дзяржаўны дзеяч у ВКЛ

23 кастрычніка — успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра

  • 787 — завяршыўся Другі Нікейскі Сабор, падчас якога быў прыняты парадак ушанавання абразоў, што захаваўся да цяперашняга часу
  • 1996 — папа Ян Павел II у Пасланні да Папскай акадэміі навук заявіў, што тэорыя эвалюцыі Дарвіна — гэта больш, чым проста гіпотэза

24 кастрычніка — успамін св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа

  • У 1964 годзе падчас Другога Ватыканскага Сабору папа Павел VI абвясціў святога Бэнэдыкта Нурсійскага Апекуном Еўропы

25 кастрычніка

  • 304 — памёр святы Марцэлін, папа
  • 625 — памёр папа Баніфацый V
  • 1241 — быў абраны папа Цэлестын IV
  • 1317 — папа Ян XXII абнародаваў зборнік кананічнага права Clementinae
  • 1970 — папа Павел VI кананізаваў сорак мучанікаў Англіі і Уэльса

26 кастрычніка

  • 1206 — папа Інацэнт III выдаў булу з заклікам да духавенства польскіх земляў падтрымаць настаяцеля Годфрыда з Лекна ў яго місіянерскай дзейнасці ў Прусіі
Абноўлена 21.10.2019 13:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця