Пошук

Фота: catholiconpurpose.com

Працягваем цыкл відэа, прысвечаны малітве. У гэтым выпуску мы прапануем затрымацца на яе парозе, каб прысвяціць некаторы час падрыхтоўцы.

Няма нічога новага ў сцвярджэнні, што да кожнай важнай падзеі, размовы, сустрэчы мы адпаведна рыхтуемся, калі маем такую магчымасць. У малітоўным жыцці таксама патрэбен наш высілак, каб найлепшым чынам адказаць на Божае запрашэнне сустрэцца з Ім.

Каб усвядоміць, перад Кім мы стаім, унутрана засяродзіцца і скіраваць думкі і сэрца да Бога, спатрэбіцца ўся нашая ўвага і час.

Каб гэтыя некалькі хвілін, прысвечаныя падрыхтоўцы, сапраўды дапамаглі «ўвайсці» ў малітву, мы сёння раскажам пра некаторыя практыкаванні для слыху, дыхання і цела, а таксама пра вобразныя шляхі да ўнутранага супакою. Вядома, гэта толькі частка багатага досведу людзей, якія моляцца. Гэта заахвочванне спрабаваць розныя спосабы падрыхтоўкі да малітвы і практыкаваць найбольш прыдатныя для вас у канкрэтнай сітуацыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.