Пошук

Ілюстрацыйная выява: desiringgod.org

Увесь час, дадзены чалавеку, можа быць ахоплены малітвай. «Заўсёды маліцеся і не падайце духам», — кажа Езус (Лк 18, 1). Але як гэта выглядае ў звычайным жыцці?

Мы адчуваем, што малітва — гэта штосьці большае, чым набор асобных дзеянняў і слоў. З яе дапамогаю мы пакліканыя будаваць адносіны з Богам, угрунтаваныя на вернасці і любові. Калі на сэрцы радасна і спакойна, нам лёгка ўзнесці малітву падзякі, але і хвіліны цярпення, пусткі, расчаравання могуць стаць глыбокай малітвай.

Дзякуючы ёй мы вучымся глядзець на свет і на сваё жыццё вачыма Стварыцеля і Збаўцы, шукаць перадусім Ягонага Валадарства.

Паглядзім шырэй на тое, чым ёсць малітва, і спынімся сёння на самым агульным падзеле формаў малітвы, усведамляючы разам з тым пэўную ўмоўнасць гэтага падзелу. Найлепшым спосабам малітвы для канкрэтнага чалавека будзе той, які дапамагае яму ўзрастаць у любові.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.