Старшыня Папскай рады па справах культуры кардынал Джанфранко Равазі адкрыў новы музей. Знаходзіцца ён пры катакомбах святой Даміцылы, што на поўдні Рыма.
Плошча музея ахоплівае дзесяць гектараў. На яго тэрыторыі 12 км падземных калідораў, 228 пахавальных склепаў, 650 кубікулаў (пахавальных нішаў). Увогуле там знаходзіцца звыш 26 тысяч магіл.
Дадзеныя катакомбы ў канцы XVI стагоддзя выпадкова былі адкрыты 19-гадовым Антоніо Бозіо, якога пазней назвалі Калумбам рымскіх катакомбаў.
Суправаджаючы групу журналістаў у катакомбах, кардынал Равазі працытаваў нямецкага паэта Райнера Марыю Рыльке, кажучы, што менавіта ў гэтым месцы лягчэй за ўсё зразумець словы паэта: «Смерць з’яўляецца другім абліччам жыцця».
Паводле deon.pl
(VGr)