Кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ прыняў 30 мая дэлегацыю з Ватыкана на чале з архіварыусам і бібліятэкарам Рымска-каталіцкага Касцёла кардыналам Жанам-Луі Бруге.
Пра гэта паведамляе канцылярыя Першапрастольнага Эчміадзіна.
Падчас сустрэчы Каталікос распавёў пра візіты ў Арменію двух Папаў — Яна Паўла ІІ і Францішка, падзякаваў за тое, што былі рассакрэчаны папскія дакументы адносна генацыду армян, падкрэсліўшы важнасць гэтай падзеі ў працэсах сусветнага прызнання і асуджэння трагедыі.
Каталікос таксама падзякаваў за публікацыю ў сямі тамах гэтых рассакрэчаных дакументаў дэкану факультэта ўсходне-касцёльнага права Усходняга Папскага Інстытута ў Рыме прафесару Джорджу Анры Райсену, які таксама прыбыў у складзе ватыканскай дэлегацыі ў Арменію.
Падчас візіту кардынал Бруге выступіў у эчміадзінскай духоўнай семінарыі Геваркян з лекцыяй «Армянскія скарбы ў сакрэтных архівах Ватыкана і Апостальскай бібліятэцы».
Паводле blagovest-info.ru
(VGr)