Пошук

30.05.2017 15:22  

Франчэско Тоці з’яўляецца практыкуючым католікам і вялікім шанавальнікам Маці Божай. Пра гэта напісала электроннае выданне Alteia пасля апошняй гульні славутага італьянскага футбаліста.

Франчэска, якому неўзабаве споўніцца 41 год, развітаўся са сталічным клубам пасля 25-гадовай спартыўнай кар’еры.

У мінулым годзе па тэлебачанні футбаліст распавёў пра сваю першую сустрэчу з Янам Паўлам ІІ падчас аўдыенцыі ў зале Паўла VI, куды Франчэско прыбыў разам са сваім пробашчам: «Папа праходзіў побач з намі, раптам затрымаўся і пагладзіў мяне па твары. Я быў вельмі ўсхваляваны, найбольш мяне ўразіў яго позірк і энергія, якая ад яго сыходзіла... У будучым падчас іншых сустрэч мяне заўсёды ўражваў яго позірк, добрыя вочы і адна ў сваім родзе такая сіла духа».

Франчэско Тоці захапляецца таксама папам Францішкам, які, нягледзячы на сваю велізарную і адказную ролю, «здаецца адным з нас».

Паводле КАІ
(VGr)

Абноўлена 17.08.2017 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.