Пошук

26.05.2017 10:14  

Прадстаўнікі асноўных рэлігій свету змогуць убачыць, дзе ў Грузіі знаходзяцца культавыя будынкі і дзе жывуць прадстаўнікі той ці іншай канфесіі.

Дзяржаўнае агенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі ўпершыню выдала карты, на якіх пазначаны рэлігійныя славутасці краіны і месцы пражывання людзей розных веравызнанняў.

Усяго складзена тры рэлігійныя карты: рэгіянальная, раённая і карта культавых будынкаў. Усе яны дасяжныя на сайце агенцтва па пытаннях рэлігіі. Рэгіянальная і раённая карты даступныя і ў друкаваным выглядзе. Карты складзены па апошніх даных Нацыянальнай службы статыстыкі «Сакстат» (Грузстат), якія былі апублікаваны ў 2014 годзе. Над складаннем рэлігійных карт працаваў Цэнтр даследавання рэлігійнай палітыкі, які функцыянуе пры агенцтве.

«У гісторыі Грузіі праект такога роду рэалізавалі ўпершыню. Ніколі, ні ў перыяд незалежнасці краіны, ні ў перыяд Савецкага Саюза, рэлігійныя карты не ствараліся. Усё гэта будзе садзейнічаць міжрэлігійнаму супрацоўніцтву і, што самае галоўнае, павялічыць турыстычны патэнцыял Грузіі, таму што ў краіне шмат святых месцаў», — адзначыў дырэктар Агенцтва па пытаннях рэлігіі Заза Вашакмадзэ.

На сёння ў Грузіі пражывае больш за 3,7 мільёны чалавек. З іх 83,4 працэнты — праваслаўныя, 10,74 працэнтаў — мусульмане, 2,94 працэнты — вернікі Армянскай апостальскай Царквы, 0,52 працэнта — католікі, 0,33 працэнта — Сведкі Іеговы, 0,23 працэнта — езіды, 0,04 працэнта — іудзеі. У графу «іншыя» (1,8 працэнта) трапілі тыя людзі, якія не ўказалі сваё веравызнанне або з’яўляюцца прадстаўнікамі невялікіх рэлігійных супольнасцяў.

Паводле sputnik-georgia.ru
(VGr)

Абноўлена 18.08.2017 11:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.