Пошук

25.05.2017 11:57  

Адказам на цярпенні людзей з хранічнымі псіхічнымі хваробамі павінна быць іх суправаджэнне і паліятыўная тэрапія, але ні ў якім разе не адмаўленне ад іх. Пра гэта пішуць бельгійскія біскупы, пацвярджаючы цвёрдае «не» Касцёла адносна любых формаў эўтаназіі.

У Бельгіі эўтаназія законная таксама ў выпадку псіхічных хваробаў.

Праз гэтую заяву каталіцкія біскупы ўдзельнічаюць у дэбатах, выкліканых дакументам, апублікаваным на сайце мясцовай супольнасці Братоў Міласэрнасці. У ім паведамляецца, што ўпершыню медыцынскія ўстановы гэтай кангрэгацыі ўводзяць у шэраг сваіх паслуг лятальную ін’екцыю.

На сайце сцвярджаецца, што эўтаназія будзе праводзіцца «толькі ў тым выпадку, калі няма іншай магчымасці і адэкватнай перспектывы лячэння пацыента». Ад гэтай пазіцыі пільна дыстанцыяваўся галоўны настаяцель кангрэгацыі Братоў Міласэрнасці брат Рэнэ Стокман. Ён назваў выбар кангрэгацыі несумяшчальным з яе перакананнямі і папрасіў аб умяшальніцтве Бельгійскай Канферэнцыі Біскупаў.

У заяве біскупы Бельгіі дзякуюць усім, хто клапоцца пра пацыентаў з сур’ёзнымі псіхічнымі хваробамі. Іерархі падкрэсліваюць, што ім вядома, як няпроста суправаджаць  людзей у такіх складаных і безнадзейных сітуацыях. Аднак сцвярджаюць, што гэтаксама, як і ў іншых выпадках, эўтаназія недапушчальная: «Псіхічныя цярпенні могуць быць бязмернымі, чалавек можа ўпасці ў адчай... Але якраз у такой сітуацыі неабходна быць побач і не пакідаць гэтых людзей. Гэта мае на ўвазе належную паліятыўную тэрапію».

У заяве біскупаў сцвярджаецца, што пытанне эўтаназіі датычыць не толькі хрысціянаў, але і ўсяго грамадства: «Ці існуюць мяжа і забарона, ад пачатку пастаўленыя чалавецтву, парушаць якія азначала б падрываць сам фундамент нашай цывілізацыі?»

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

Абноўлена 18.08.2017 12:09
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.