Фільм пра аборты для пракату ў кінатэатрах плануюць зняць з нагоды 100-годдзя легалізацыі абортаў у Расіі. Прыняўшы дадзеную пастанову ў 1920 годзе, РСФСР стала першай дзяржавай у свеце, якая ўзаконіла перарыванне цяжарнасці.
Для параўнання: у Вялікабрытаніі аборты былі ўзаконены ў 1967 годзе, у ЗША — у 1973 года, у Францыі — у 1975 і ў Заходняй Германіі — у 1976 годзе.
Варта адзначыць, што сярод пастановаў, прынятых савецкай уладай, пастанова аб легалізацыі абортаў была адной з першых.
На сёння Расія займае першае месца ў свеце па колькасці абортаў на адну жанчыну, а ў абсалютнай колькасці Расію апярэджвае толькі Кітай. Па афіцыйных даных, колькасць абортаў за 2016 год складае 930 тысяч (статыстыка ўлічвае толькі дзяржаўныя ўстановы), па неафіцыйных даных — каля 5–6 мільёнаў у год (уключаючы камерцыйныя цэнтры).
У сувязі з актуальнасцю тэмы ў 2017 годзе распачалася падрыхтоўка да стварэння паўнаметражнага мастацкага фільма пра аборты для пракату ў кінатэатрах «Бітва за жыццё». Гэта сумесны праект Моладзевага Цэнтра Саюза кінематаграфістаў і Патрыяршай камісіі па сям’і (на чале з протаіерэем Дзмітрыем Смірновым).
Мастацкім кіраўніком фільма быў запрошаны вядомы праваслаўны рэжысёр Уладзімір Хаціненка. Рэжысёрам стала яго вучаніца Алена Піскарова.
Папярэдні фільм Алены Піскаровай — кароткаметражны фільм супраць абортаў «Живи» стаў сапраўдным бестселерам. Стужка выкарыстоўваецца ў пралайфаўскай працы, паказваецца ў нядзельных школах, раздаецца ў жаночых кансультацыях.
Фільм «Бітва за жыццё» задуманы з мэтай заахвоціць рускі народ да пакаяння ад абартыўнай свядомасці, якая закладвалася ў гады камуністычнай бязбожнасці.
Паводле radonezh.ru і dimitrysmirnov.ru
(VGr)