Пошук

13.05.2017 09:27  

Апостальскі Нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распавёў пра «дыпламатыю любові» папы Францішка. Па словах іерарха, Папа непакоіцца сітуацыяй ўкраінскага народа і вырашыў рэалізаваць значную праграму гуманітарнай дапамогі.

«Гэта найбольшая гуманітарная дапамога, якую Каталіцкі Касцёл зрабіў за ўсю сваю гісторыю, калі казаць колькаснымі паказчыкамі», — паведаміў нунцый у інтэрв’ю італьянскай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

18 мільёнаў еўра былі выдзелены на патрэбы ўкраінцаў, якія жывуць у драматычных умовах. Прадстаўнік Папы падкрэсліў, што дапамогу атрымліваюць тых, хто яе патрабуе, «без праверкі пашпарту ці пасведчання аб хросце».

«На маю думку, на гэтым і базуецца геніяльнасць інтуіцыі Святога Айца, які кажа: “Я не прашу дапамагаць католікам, я прашу дапамагаць усім. Шукайце самі шляхі, каб рэалізаваць гэтую мэту. Павінна быць зразумела, што гэта дыпламатычная падзея”. Гэта дыпламатычная падзея любові: калі зброя па-ранейшаму не замаўкае, тады прынамсі прамаўляюць жэсты любові», — падкрэсліў арцыбіскуп Гуджэроцці.

Прадстаўнік Папы, дзелячыся інфармацыяй пра Украіну, апавядае пра тое, што бачыць на ўласныя вочы: «Для мяне гэта вялікае заданне. ...Мне трэба ўвесь час перамяшчацца са сталіцы ў зоны баявых дзеянняў, браць пад увагу нярвовы стан тых людзей, якіх ужо тры гады пастаянна абстрэльваюць».

На заканчэнне арцыбіскуп Гуджэроцці адзначыў: «Сітуацыя ва Украіне драматычная, бо існуе рызыка, што яна пераўтворыцца ў сістэматычнае вынішчэнне адной часткі народу і культуры. У цішыні, так як у цішыні адбыліся і іншыя падобныя падзеі ў гісторыі чалавецтва. Нічога не змяняецца».

Паводле CREDO
(VGr)

Абноўлена 21.08.2017 14:12
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа