Пошук

09.05.2017 10:57  

У кітайскай правінцыі Ксін-джы-янг, якая вядомая сваім мусульманскім уплывам, забаранілі нашэнне хустак і доўгіх бародаў. Адпаведны закон, які абмяжоўвае рэлігійнае жыццё мусульман, уступіў у сілу ў пачатку мая.

Пра гэта паведамляе ватыканская прэс-службы Asianews. Разам з гэтым пад забарону трапілі рэлігійныя цырымоніі шлюбаў і пахаванняў як «знакі рэлігійнага экстрэмізму».

З 22 мільёнаў жыхароў Ксін-джы-янг амаль палова належыць да мусульмансага туркскага народа уігураў. Урад краіны называе закон неабходнай мерай у барацьбе з ісламскім тэрорам, рэлігійным фундаменталізмам і сепаратызмам.

Паводле нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

Абноўлена 21.08.2017 14:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа