Пошук

09.05.2017 10:04  

«Нашы пажаданні і малітвы — з Эмануэлем Макронам у яго важнай місіі службе Францыі і для агульнага дабра», — напісаў у твітары генеральны сакратар і спікер французскага епіскапату, кс. Аліўе Дзюма.

Прадстаўнікі іншых рэлігій і хрысціянскіх канфесій таксама прывіталі Эмануэля Макрона. Прэзідэнт Пратэстанцкай федэрацыі Франсуа Клевейролі адзначыў, што рады перамозе новага прэзідэнта і зазначыў, што ў Францыі ёсць шмат спраў, якія трэба выканаць.

Вялікая мячэць Парыжа бачыць у перамозе Макрона «знак прымірэння Францыі з усімі сваімі духоўнымі і рэлігійнымі складнікамі, каб годна рэагаваць на небяспеку падзелу, якая пагражае дзяржаве».

Паводле CREDO (IL)

Абноўлена 21.08.2017 14:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця