Пошук

08.05.2017 08:45  

Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі кс. Ігар Кавалеўскі пракаментаваў забарону дзейнасці арганізацыі «Сведкі Іеговы» на тэрыторыі Расіі.

«Цэрквы, такія як наша, не лічаць Сведкаў Іеговы хрысціянамі і не ўступаюць з імі ў дыялог, аднак, варта адрозніваць багаслоўскія праблемы ад юрыдычных правоў».

Паводле яго слоў, сёння ў Расіі няпростая сітуацыя, калі «існуюць значныя асцярогі сярод католікаў, што і мы таксама можам сутыкнуцца калі не з ганеннямі, то прынамсі з новымі актамі дыскрымінацыі і абмежавання свабоды веры».

Пра гэта са спасылкай на sib-catholic.ru паведамляе blagovest-info.ru.

Каментуючы рашэнне Вярхоўнага Суда Расіі, у якім сведкаў Іеговы прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй, кс. Ігар адзначыў, што не зусім зразумела, якія менавіта дзеянні з’яўляюцца экстрэмісцкімі, дадаўшы, што ўсе рэлігійныя групы маюць права на «існаванне і развіццё ў Расійскай Федэрацыі», пакуль не парушаюць дзеючае заканадаўства.

«Я думаю, што ўрад павінен даць больш дакладнае тлумачэнне, чаму гэта група ліквідуецца», — сказаў святар. На яго думку, «Сведкі Іеговы маюць такое ж права на абарону іх годнасці і свабоды веры, як і іншыя грамадзяне. Хоць забеспячэнне захавання правоў чалавека не з’яўляецца нашай галоўнай задачай, Каталіцкі Касцёл прызнае права ўсіх на свабоду сумлення».

Паводле blagovest-info.ru (IL)

Абноўлена 21.08.2017 14:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа