Пошук

03.05.2017 09:15  

Гісторыі з «першымі Міс», якія прыходзяць да Бога, становяцца, можна сказаць, ужо традыцыяй. «Міс ЗША», мусульманка, перайшла ў хрысціянства; «Міс Італія» 2012 года, якая захапілася духоўнасцю св. Тэрэзы з Лізьё, раіць маладым людзям «не хаваць сваёй веры»...

Колішняя «Міс Германія» працягвае працаваць катэхеткаю ў школе. Вось і мексіканка Эсмеральда Гансалес, выклікала немалую зацікаўленасць у карыстальнікаў сацыяльных сетак сваім рашэннем ...стаць манахіняю.

Яна нарадзілася ў 1997 годзе ў каталіцкай сям’і. Пасля перамогі ў мясцовым конкурсе прыгажосці дзяўчына рыхтавалася да ўдзелу ў «Міс Мексіка-2016». Аднак нечакана дзяўчына прыняла іншае рашэнне — пайсці ў кляштар.

«Я была задаволеная тым, што мела. Але гэта немагчыма параўнаць з тым шчасцем, якім напоўніў маё сэрца Бог», — сказала дзяўчына мясцовым журналістам.
Цяпер яна хоча пабачыць жыццё з іншай перспектывы. Яна ўступіла ў навіцыят кларэтанак Місіянерак Найсвяцейшых Дароў.

«Сапраўды немагчыма спазнаць, што такое рэлігійнае жыццё, пакуль яго не будзе ўнутры», — прызналася дзяўчына. З кларэтанкамі яна пазнаёмілася пяць гадоў таму ў моладзевым летніку па распазнанні паклікання.

«Няма чаго баяцца: калі Бог цябе кліча, Ён паклапоціцца пра ўсё, — кажа Эсмеральда. — Божыя тэрміны — дасканалыя. Гэты час (распазнання) дазволіў мне набыць пэўны досвед, напрыклад, каралевы прыгажосці, які пакінуў свой адбітак назаўсёды і даў пэўны жыццёвы досвед».

Дзяўчына адкрыла для сябе, што не толькі яна хоча штосьці змяніць у сваім жыцці — Бог таксама разлічвае на яе. Дзяўчына прызналася, што адчувала і сумненні, і страх, але «тая любоў, якую Пан Бог праяўляў штодзень, дала мне перамагчы будзь-якія сумненні».

Дзяўчына прызналася, што заўсёды мела падтрымку з боку сям’і, таму яна не адчувае страху ад таго, што будзе рэдка бачыцца з роднымі.

Кларэтанкі Місіянеркі Найсвяцейшых Дароў — гэта рэлігійны інстытут Папскага права, які ў 1945 годзе заснавала ў Мексіцы бл. Марыя Тэрэза Арыяс. Духоўнасць супольнасці — еўхарыстычная, марыйная, місіянерская, а ў яе цэнтры — пашана Хрыста ў Найсвяцейшых Дарах. Місіянерскую працу сёстры выконваюць у шпіталях і іншых медыцынскіх установах, дзіцячых садках, школах, універсітэтах, рэкалекцыйных дамах.

На сёння кларэтанкі працуюць не толькі ў Мексіцы, але і ў Коста-Рыцы, Аргенціне, ЗША,  Іспаніі, Італіі, Ірландыі, Расіі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Інданезіі, С’ера-Леонэ, Нігерыі, В’етнаме і Індыі.

Паводле CREDO (IL)

Абноўлена 21.08.2017 15:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа