11 тысяч алічбаваных экспанатаў з'явіліся ў красавіку на інтэрнэт-старонцы знакамітага музея Прада, які ўзнік са скарбніцы іспанскіх каралёў і сабраў адну з найлепшых у свеце калекцый хрысціянскага еўрапейскага мастацтва.

Музей, які ўтрымлівае амаль 20 тысяч выяў і каля тысячы скульптур, а таксама іншыя прадметы мастацтва і гістарычныя артэфакты, наведваюць больш за два мільёны чалавек штогод.
Спецыяльныя спасылкі вядуць на шэдэўры Фра Андэліка, Рафаэля, Босха, Эль Грэка, Рубенса і іншых вялікіх мастакоў.
Для зручнасці карціны, мазайкі, фрэскі, скульптуры ў інтэрнэце падзелены па часе, тэме (напрыклад, «Святыя» ці «Новы Запавет») і аўтарстве.
Экспанаты суправаджаюцца аўдыёгідам і відэа з сурдаперакладам, але пакуль толькі на іспанскай мове.