Пошук

21.04.2017 13:39  

Прыкладна праз 20 гадоў, а значыць да 2035 года, колькасць нованароджаных у мусульманскіх сем’ях перавысіць колькасць нованароджаных у хрысціянскіх сем’ях, хоць хрысціянаў у свеце ўсё яшчэ будзе больш на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Пра гэта паведамляе Religionnews.

На сёння, па даных даследчай арганізацыі Pew Research Center, мусульмане складаюць прыкладна 24 працэнты, а хрысціяне 31 працэнт сусветнага насельніцтва.

У сваёй новай справаздачы арганізацыя прыводзіць статыстычныя даныя, з якіх вынікае, што мусульманскае насельніцтва свету на дадзены момант маладзейшае за хрысціянскае і адзначаецца больш высокай плоднасцю, а таму доля нованароджаных мусульманаў у сусветным насельніцтве хутка расце.

Паводле прагнозаў, якія прыводзяцца ў справаздачы, у перыяд з 2055 па 2060 год мусульманскія сем’і будуць складаць каля 36 працэнтаў агульнасусветнай колькасці нованароджаных, а хрысціянскія — 35 працэнтаў. Прычым у абсалютных лічбах розніца будзе складаць прыкладна 67 мільёнаў немаўлят, а ў далейшым будзе толькі ўзрастаць.

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што колькасць хрысціянаў цяпер расце ў паўночных раёнах Афрыкі каля Сахары і ў некаторых іншых частках свету, але хрысціянскае насельніцтва свету ў цэлым заўважна старэйшае і яго смяротнасць больш высокая ў параўнанні з мусульманскім насельніцтвам, што асабліва заўважальна ў краінах Еўропы.

А вось колькасць нерэлігійнага насельніцтва свету, паводле Pew Research Center, з цягам часу будзе зніжацца і ў бліжэйшыя чатыры дзесяцігоддзі зменшыцца да 9 мільёнаў.

Вывады справаздачы базуюцца на статыстычных даных, прыведзеных у больш чым 2500 нацыянальных перапісах насельніцтва, статыстычных справаздачах і рэестрах, сабраных па ўсіх краінах свету.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 23.08.2017 14:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.