Пошук

14.04.2017 13:09  

Большасць з апытаных (62 працэнты) падтрымліваюць заканадаўчую ініцыятыву аб забароне дзецям да 14 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Гэта вынікае з вынікаў апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання (УЦВГМ).

Пра гэта са спасылкай на «РИА Новости» паведамляе Сібірская каталіцкая газета.



Як адзналася раней, дэпутат Ленінградскай вобласці Уладзімір Пятроў паведаміў, што распрацаваў федэральны законапраект, які абмяжоўвае карыстанне сацсеткамі дзяцей да 14 гадоў. Дакумент таксама прадугледжвае правілы, па якіх пры рэгістрацыі карыстальнікаў іх пашпартныя даныя будуць правярацца.

Як паказала апытанне, супраць такой ініцыятывы выказалася трэцяя частка апытаных — найперш жыхары Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Пры гэтым, калі гаворка заходзіць пра рэгламентацыю карыстання сацсеткамі для ўсіх грамадзян, узровень нязгоды заўважна павялічваецца. 52 працэнты адмоўна ўспрынялі прапанову аб рэгістрацыі ў сацыяльных сетках па пашпарце. 39 працэнтаў рэспандэнтаў пагадзіліся з такімі мерамі.

Апытанне было праведзена 6 красавіка падчас тэлефоннага інтэрв’ю сярод 600 рэспандэнтаў. Выбарка пабудавана на аснове поўнага спісу тэлефонных нумароў, якія задзейнічаны на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

Абноўлена 31.10.2017 15:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця