Пошук

04.04.2017 09:55  

«Разам з усімі католікамі і веруючымі іншых канфесій і рэлігій я звяртаюся да Бога з гарачай малітвай аб вызваленні Расіі і ўсяго свету ад праклёну тэрарызму», — адзначыў арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы ў сувязі з выбухам у метро ў Санкт-Пецярбургу, які адбыўся 3 красавіка.

«Няхай міласэрны Пан прыме ў свае абдымкі загінулых, прынясе аздараўленне пацярпелым, суцяшэнне — смуткуючым, свае ласкі і дапамогу ўсім тым, хто працуе дзеля таго, каб не дапусціць паўтарэння гэтай трагедыі», — дадае ў спачувальным лісце маскоўскі каталіцкі іерарх і заклікае ўсіх святароў Расіі цэлебраваць святыя Імшы ў гэтых інтэнцыях.

У выніку выбуху, які адбыўся на перагоне паміж станцыямі метро «Сенная площадь» і «Технологический институт», загінулі людзі, многія былі паранены.

Паводле sib-catholic.ru
(VGr)

Абноўлена 06.03.2018 13:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця