Пошук

30.03.2017 10:06  

Да захавання і ўмацавання памяці пра Пантыфікат і асобу св. Яна Паўла ІІ, а таксама да перадачы гэтай памяці наступным пакаленням заклікаў кардынал Казімір Ныч, звяртаючыся да папскіх арганізацый, якія 29–30 сакавіка ўдзельнічаюць у V Форуме ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ.

Форум праходзіць у Варшаве і Кракаве з нагоды дванаццатай гадавіны смерці св. Яна Паўла ІІ.

Кардынал Казімір Ныч падкрэсліў, што Ян Павел ІІ быў «прыладай Хрыста і Пятром нашых часоў».

«Нашае пакаленне, тыя, хто памятаюць і перажывалі Пантыфікат Яна Паўла ІІ і ў большай ці меншай ступені называюцца людзьмі ці пакаленнем Яна Паўла ІІ, не могуць забыць гэтага благаслаўлёнага для Касцёла і свету часу, — дадаў польскі іерарх. — Мы павінны быць тымі, хто праз свае справы будзе перадаваць памяць пра гэты Пантыфікат наступным пакаленням».

V Форум ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ, — абмен вопытам і ідэямі, распрацоўка формулы далейшага супрацоўніцтва паміж папскімі арганізацыямі, мэта дзейнасці якіх заключаецца ў захаванні памяці Вялікага Папы. Сёлета штогадовая сустрэча прысвечана клопату пра маладое пакаленне, каб яно ўзрастала ў духу Яна Паўла ІІ.

КАІ (VGr)

Абноўлена 06.03.2018 16:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.