Пошук

29.03.2017 10:18  

У новым фільме «Пасля цябе» галоўнага героя Аляксея Цемнікава — знакамітага артыста балета, кар’ера якога перарвалася ў 1990-я з-за траўмы пляча, — іграе Сяргей Бязрукаў.

Для «РИА Новости» акцёр расказвае пра новую ролю, ласку Бога, а таксама адказвае на пытанне, чаму на шыі ў галоўнага героя фільма вісяць іконка і крыжык.

— Крыжык — не ў героя, а ў мяне. Мы зусім розныя людзі, нельга параўноўваць мяне з героем. Я такім ніколі не быў і, дай Бог, каб ніколі не стаў, таму што адносіны героя з блізкімі — гэта пачварна. Я ўпершыню іграў такога чалавека, але мне было цікава сыграць цалкам адмоўную асобу...

Мы пасля пачынаем разумець, наколькі балюча яму ўнутры. Настолькі балюча, што ён гатовы крыўдзіць кожнага, хто знаходзіцца побач, але ў першую чаргу ён крыўдзіць самога сябе. У яго маналогу столькі болю, калі ён кажа, што над ім пасмяяўся Бог. А насамрэч ён сам над сабой пасмяяўся, таму што калі б 20 гадоў таму ён паспрабаваў штосьці зрабіць...

Насамрэч Бог заўсёды дае шанс чалавеку. І ён падарыў яму гэты шанс — званок з Марыінкі. Калі Пан Бог дае шанс — далей гэта справа за чалавекам: наколькі ён скарыстаецца гэтым шансам і наколькі ён будзе варты гэтага шансу.
Герой фільма гатовы ахвяраваць сваім жыццём — дзеля чаго? Дзеля таго, каб гэты балет паказалі па Першым канале. Я з ім не згодны, і я спрачаўся са сваім героем.

«Бо кожны задумваецца над тым, што пакіне пасля сябе»

Наш фільм — не пра балет, а пра чалавека, які са стальным характарам знішчыў самога сябе ў фінале для таго, каб увасобіць сваю ідэю ў жыццё. Гэта датычыць кожнага з нас, людзей творчых. Кожны ставіць перад сабой такое пытанне: што я пакіну ў гэтым жыцці? Што?



Мы з дабрачынным фондам Канстанціна Хабенскага прыдумалі такую акцыю, якая будзе ісці з 16 сакавіка па 16 красавіка. Усе, хто прыйдзе ў кінатэатры ў Расіі, будуць мець магчымасць на вызначаным нумары выслаць паведамленне «пасля сябе» і ўказаць суму ахвяраванняў. Грошы пойдуць дзецям, якія змагаюцца з цяжкімі хваробамі.

Мне здаецца, такім чынам можна пакінуць пасля сябе штосьці добрае. Бо кожны задумваецца над тым, што пакіне пасля сябе. І тут можна будзе сказаць сабе, што ты ў сваім жыцці выратаваў чыёсьці жыццё.

А ўвогуле ў нас на пляцоўцы панавала атмасфера любові — ніводнага дрэннага слова. Вы ведаеце, я, відаць, упершыню здымаўся ў кіно, дзе ніхто ні з кім не сварыўся. Усе былі з’яднаныя ў тым, каб зняць добрае кіно.



Мне здаецца, гэта пасля добра бачна ў стужцы, у якой няма пошласці. Я засумаваў па такіх фільмах, у якіх няма пошласці, але ёсць пра што падумаць і паразважаць. Можна не прымаць майго героя, як я яго сам не прымаю асабіста, але тым не менш задумацца пра сэнс жыцця і пра тое, што мы пакінем пасля сябе.

Паводле ria.ru (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.